UDF

Новости

Камунальшчыкі атруцілі рыбу

У рацэ Ашмянцы (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) масава атруцілася рыба з-за таго, што з ачышчальных збудаванняў у ваду трапілі брудныя сцёкавыя воды. Збудаванні належаць Ашмянскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Нагадаем, што масавае атручанне рыбы адбылося ў ноч з 29 па 30 мая.

Пасля таго, як будзе вядомы памер нанесенай шкоды, на ашмянскіх камунальнікаў будзе пададзены пазоў у пракуратуру. Не выключана, што на іх пачнуць крымінальную справу.



Перейти на сайт