UDF

Новости

Лідэры АДС заступіліся за “Белсат“

пресс-служба ОДС
20.03.2009
Заява
Прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл
у сувязі з сітуацыяй на тэлеканале “Белсат”


Інфармацыя пра звальненне з пасады дырэктаркі тэлеканалу "Белсат" сп-ні Агнешкі Рамашэўскай-Гузы стала нечаканасцю для ўсіх, хто прыхільна сочыць за станаўленнем і развіццём гэтага ўнікальнага мэдыяпраекту.

Мы прадстаўляем самыя розныя палітычныя і грамадскія сілы. Але мы згодныя з тым, што дэмакратычная, свабодная, незалежная Беларусь немагчымая без свабоднага доступу кожнага грамадзяніна да аб’ектыўнай інфармацыі, без свабоднага форуму думак пра нашу краіну і навакольны свет. Менавіта гэта і забяспечвае сёння "Белсат" – адзін з нямногіх скіраваных на Беларусь інфармацыйных праектаў, які засведчыў сваю эфэктыўнасць за кароткі час.

Мы не ведаем сапраўдных прычынаў раптоўнага звальнення сп-ні Рамашэўскай-Гузы. Разумеем, што любому кіраўніку можна выставіць больш ці менш абгрунтаваныя прэтэнзіі. Але падкрэсліваем, што сп-ня Рамашэўска-Гузы – не проста службовец на пасадзе, але адданы высокай місіі свабоды слова журналіст і менеджэр, за што яна і мае павагу ў Беларусі.

Мы не хацелі б, каб такая радыкальная і публічна не абгрунтаваная кадравая змена ў толькі пачатай справе пашкодзіла "Белсату", у поспеху якога зацікаўленыя ўсе беларусы і палякі, якія хочуць бачыць наш рэгіён Еўропы абшарам свабоды і дэмакратыі.

20 сакавіка
Мінск



Перейти на сайт