Да вас ідуць маладыя прапагандысты!

"Еўрарадыё"
19 мая 2009, 16:18
Аддзел ідэалогіі пінскага гарвыканкаму пачаў фармаваць інфармацыйныя групы са студэнтаў Палескага ўніверсітэта і навучэнцаў пінскага медыцынскага каледжа.

Як правіла, ў гэтыя інфармаддзелы набіраюць старастаў навучальных груп і іншых навучэнцаў, якія ўжо цяпер пачынаюць дбаць аб сваёй кар’еры.

Маладыя прапагандысты ўжо зрабілі некалькі рэйдаў па працоўных калектывах горада, дзе даводзілі перавагі існуючага ладу ў Беларусі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиОбщество ❯ Да вас ідуць маладыя прапагандысты!