Міністры не хочуць слухаць грамадзян
Еўрарадыё паспрабавала запісацца на прыём да вышэйшых чыноўнікаў, але з гэтага мала што атрымалася. Хаця тэарэтычна запісваюць нават па тэлефоне.
Яшчэ ў красавіку Мінэканомікі ўнесла змены ў "Інструкцыю па арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб". У адпаведнасці з гэтымі зменамі, запісацца на асабісты прыём да міністра можна па тэлефоне — проста набраўшы нумар прыёмнай альбо яго памочніка. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці сапраўды гэта так лёгка можна зрабіць і ці ва ўсіх міністэрствах дзейнічае такая сістэма.
Пытанні, з якімі вырашылі звяртацца да міністраў, абралі з тых, якія хвалююць значную большасць беларусаў. Напрыклад, да міністра фінансаў Андрэя Харкаўца вырашылі запісацца на прыём, каб даведацца: калі беларусы могуць атрымаць згубленыя пасля развалу СССР свае рублёвыя ўклады?
У прыёмнай Андрэя Харкаўца Еўрарадыё запэўнілі, што запісацца на прыём можна без праблем.
Мінфін: "Запісацца на прыём да яго можна без праблем. Ён прымае ў першую сераду кожнага месяца. Гэта атрымліваецца 3 чэрвеня. Папрашу патэлефанаваць дні за тры, і тады мы ўжо вас запішам".
Але потым, даведаўшыся, з якім пытаннем хочуць звярнуцца да кіраўніцтва, параіла дарэмна не губляць час.
Мінфін: "У дадзенай сітуацыі не варта нават і адбіраць час у міністра. Ну, напішыце пісьмовы запыт на імя міністра ці проста ў Міністэрства фінансаў. Але ж вы разумееце, што зараз такое вось фінансавае становішча… Пакуль гэтае пытанне актуальнае, пакуль кампенсацый не выплачваецца. Пакуль надзеі такой няма".
Да міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны Ўладзіміра Белахвостава Еўрарадыё вырашыла звярнуцца з надзённым бытавым пытаннем: каб дапамог адбіцца ад сваіх падначаленых, якія прымушаюць паставіць у кватэры лічыльнікі вады і газу. У прыёмнай першым чынам пацікавіліся пытаннем, якім хочуць патурбаваць міністра і тут жа перанакіравалі "па інстанцыях".
Міністэрства ЖКГ: "Вам трэба звярнуцца ў Гарадское аб’яднанне жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкама да Рыянтовіча — праспект Пераможцаў,5. Я думаю, што вырашаць пытанне і на гэтым узроўні гарадскога аб’яднання жыллёвай гаспадаркі. Потым — да намесніка міністра Ліпеня, які вядзе гэтыя пытанні".
І толькі калі там не дапамогуць, сакратар паабяцала запісаць на прыём да міністра.
Міністэрства ЖКГ: "Міністр прымае ў першую сераду кожнага месяца. Але вы падыдзіце спачатку да Рыянтовіча, а потым патэлефануйце — і вас запішуць на прыём".
Наступным стала Міністэрства эканомікі. Там Еўрарадыё вырашыла сустрэцца з міністрам Мікалаем Зайчанкам, каб самім прапанаваць дапамогу — свой праект выхаду Беларусі з эканамічнага крызісу.
Памочнік Мікалая Зайчанкі паведаміў, што зараз міністр у адпачынку, на працы будзе толькі праз тыдзень, і тады можна будзе запісацца на прыём у наступным месяцы. І адразу пацікавіўся, з якім пытаннем суразмоўца імкнецца патрапіць на прыём. Адказ яго здзівіў.
Памочнік міністра: "У нас такіх праграм шмат! У нас свая праграма ёсць, урадавая. Калі ж вы хочаце прадставіць сваю — дасылайце на наш адрас. Можа, адтуль нешта цікавае знойдуць".
А ў адказ на настойлівасць паспрабаваў патлумачыць, што міністр вельмі заняты чалавек.
Памочнік міністра: "Праблема ёсць адна — ён вельмі моцна загружаны. Яму, шчыра кажучы, проста няма калі. Калі гэта канкрэтнае пытанне, якое канкрэтна тычыцца нас, па пытаннях цэнаўтварэння ці нешта іншае там, тады можна вырашыць яго з намеснікам міністра, з дырэктарам дэпартаменту. А калі вы прыйдзеце і чыста будзеце расказваць сваю праграму — гэта не вельмі весела для яго будзе. Вы зразумейце мяне правільна: зараз вельмі цяжкі перыяд, у яго вельмі шчыльны графік. У межах адведзеных вам 10 хвілінаў зможаце вы данесці сваю праграму? Ён можа даць яе спецыялістам паглядзець, выслухаць іх меркаванне, выказаць сваё па вашых прапановах. Магчыма, штосьці рэальна можна будзе прымяніць на месцы. Вы ж разумееце — у тэорыі гэта адно, а на практыцы зусім іншае".
У выніку атрымалася, што, нягледзячы на ўсе інструкцыі, каб дайсці да міністра — трэба па-ранейшаму прайсці шмат прыступак бюракратычнай лесвіцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники