Арганізаваў страйк – перавялі на працу ў вёску
Кастрычніцкі суд Магілёва сёньня пачаў разглядаць скаргу працаўніка акцыянэрнага таварыства "Лаўсанбуд", актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Расюка супраць адміністрацыі прадпрыемства.
Расюк вінаваціць сваё начальства ў парушэньні працоўнага заканадаўства.
Нагодай для скаргі стаўся, як цьвердзіць Мікалай Расюк, яго незаконны перавод з Магілёва на аб’ект у Чавускі раён у вёску Дужаўка. Паводле працаўніка, адміністрацыя, выдаўшы аб гэтым загад, парушыла працоўнае заканадаўства. Акрамя таго, заяўляе Расюк, такім чынам начальства адпомсьціла яму за лістападаўскі страйк працаўнікоў будаўнічай управы № 129 "Лаўсанбуду":
"Ініцыятарам гэтага пратэсту быў я. Я запрасіў сродкі масавай інфармацыі як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя. Адразу ж пасьля гэтай забастоўкі, пасьля выхадных, наймальнік прыехаў з загадам аб маім пераводзе. Загад быў напісаны зь юрыдычнымі памылкамі. У гэтым загадзе я падпісаўся аб сваёй нязгодзе", — кажа Мікалай Расюк.
Учора Расюк і ягоны прадстаўнік, юрыст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргей Фамін тлумачылі суду дэталі парушэньня працоўнага заканадаўства. Паводле іх, з загадам аб зьмяненьні працы адміністрацыя павінна знаёміць работнікаў за месяц. Расюка азнаёмілі за дзень. Акрамя таго, ён кожны дзень перапрацоўваў дзьве гадзіны, за якія не атрымліваў належнай платы.
Мікалай Расюк патрабуе прызнаць загад адміністрацыі аб зьмене месца працы незаконным. Патрабуе ён таксама, каб надалей у працоўны час залічваўся праезд да месца працы, а час, перапрацаваны дагэтуль, быў кампэнсаваны выхаднымі днямі.
У судзе прадстаўнікі адміністрацыі "Лаўсанбуду" прэтэнзіяў свайго працаўніка не прызналі. Яны заявілі, што зьмяненьне месца працы Расюка выклікана вытворчай неабходнасьцю.
"Згодна з загадам прэзыдэнта аб адраджэньні сяла будаўнічай управе № 129 трэба было тэрмінова ўзводзіць таварна-малочную фэрму ў Дужаўцы. Працаваць там павінен быў электраманцёр высокай кваліфікацыі, якая ва ўправе ёсьць толькі ў Расюка. За дзьве гадзіны, пакуль работнікаў падвозілі на будоўлю і адвозілі адтуль, ім выплачваюцца разьязныя", — даводзіла суду юрысконсульт "Лаўсанбуду".
Інтарэсы Мікалая Расюка бараніў прадстаўнік незалежнага прафсаюзу. Прадстаўніка ж афіцыйнага прафсаюзу не было.
Судзьдзя Тацяна Карапецян выслухала пазыцыі бакоў і тлумачэньні сьведкаў, сярод якіх былі непасрэдныя начальнікі Мікалая Расюка — галоўны энергетык "Лаўсанбуду" і энэргетык будаўнічай управы №129. Сёньня працэс адновіцца.
Страйк працаўнікоў будаўнічай управы № 129 адбыўся 28 лістапада. У ім узялі ўдзел каля трыццаці чалавек. Прычынай страйку сталася затрымка заробку. Адміністрацыя гадзіну вяла перамовы са страйкоўцамі. Калі будаўнікам паабяцалі цягам дня выплаціць заробленае, забастоўка была спыненая.
З загадам аб зьмене месца працы Мікалая Расюка азнаёмілі першага сьнежня. Дваццаць наступных дзён ён быў у больніцы праз хваробу сэрца. У Дужаўцы Расюк працуе ад 13 сьнежня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники