Каляды-2022: не «вясёлых свят», а веры і вызвалення

Nashaniva.com
25 декабря 2022, 07:57
Сёння не ўсе маюць магчымасць абняць свайго тату ці маму. Сёння не ўсе маюць магчымасць памаліцца ў царкве ці касцёле. Сёння не ўсе нашы суседзі-ўкраінцы маюць нават святло ў доме, не кажучы пра куццю.


Не вясёлыя ў гэтым годзе Каляды.

Але няхай усім дзецям будзе трохі радасці. Няхай усім вернікам дадасца веры. Няхай і кожны дзень гэтых невясёлых свят набліжае перамогу Украіны і нашай роднай Беларусі над ірадамі, набліжае вяртанне татаў і мам, каб святло і куцця вярнуліся ў кожную хату.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиНовость дня ❯ Каляды-2022: не «вясёлых свят», а веры і вызвалення