UDF

Новости

Віктар Юшчанка нагадаў Лукашэнку пра мову

На перамовах у Гомелі з кіраўніком, а пазьней у выступе перад журналістамі прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падкрэсьлена гаварыў па-ўкраінску. Аляксандар Лукашэнка адказваў па-расейску.


Віктар Юшчанка зьвярнуў увагу кіраўніка Беларусі і на праблемы нацыянальных меншасьцяў, мовы і культуры:

"Мы гаварылі пра тыя актуальныя пытаньні, якія сёньня вынікаюць у жыцьці нацыянальных меншасьцяў. Мы абмяркоўвалі з Аляксандрам Рыгоравічам, што б мы маглі зрабіць у сфэры адукацыі. Мы зачапілі пытаньне, што ў 2009 годзе неабходна адкрыць катэдру беларускай мовы ў адным з унівэрсытэтаў Украіны. А магчыма, і не ў адным. Гэтым мы хочам падкрэсьліць, што мы з пашанай ставімся да жыцьця беларускай грамады, якая хоча зьберагчы сваю мову, сваю культуры і гісторыю".


Аляксандар Лукашэнка на гэта адрэагаваў:

"Мова, школы, культура, помнікі — гэта была ініцыятыва Віктара Андрэевіча, яна нам вельмі патрэбная. Гэта добрыя сыгналы для нашага грамадзтва. Гэта сьведчаньне таго, што мы сапраўды родныя людзі і што мы добра ведаем гісторыю адзін другога. Ня толькі яе ведаем, але і цэнім. І з гэтага мы будзем сыходзіць бліжэйшым часам".



Перейти на сайт