UDF

Новости

Ёсць Бацька, будзе і Папа

Прапанову наведаць Беларусь перадаў падчас сённяшняй сустрэчы ў Ватыкане Папу Рымскаму Бенедыкту XVI Аляксандр Лукашэнка.

"Калі вы знойдзеце час, мы сустрэнемся на беларускай зямлі, калі на тое будзе воля Божая", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Сустрэча Лукашэнкі і Папы Рымскага праходзіла ў Папскай бібліятэцы ў Апостальскім палацы Ватыкана. Пасля яе заканчэння Аляксандр Лукашэнка і Бенедыкт XVI абмяняліся падарункамі. Папа падараваў сувенірную манету, а беларускі кіраўнік — ікону.

Як паведамляе БЕЛТА, пасля сустрэчы з Папам Рымскім Лукашэнка меў гутарку з Дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіё Бертонэ.



Перейти на сайт