Па розных баках мосту

"Еўрарадыё"
17 апреля 2009, 13:16
Акцыя салідарнасці 16 красавіка ў Віцебску адбылася на мосце.

Каля 21-й гадзіны на парэнчах маста імя Кірава з’явіліся партрэты Віктара Ганчара, Змітра Завадзкага, Юрыя Захаранкі, Генадзя Карпенкі і Анатоля Красоўскага. Пад партрэтамі маладыя актывісты запалілі свечкі.

Міліцыянты тым часам пільна сачылі за сітуацыяй на другім канцы моста, пад тэатрам імя Якуба Коласа. Затрыманняў ды інцыдэнтаў з праваахоўчымі органамі не было.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиПолитика ❯ Па розных баках мосту