Карунас будзе кіраваць выбарчым штабам Гайдукевіча нават з турмы
Другі месяц знаходзіцца пад следствам намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Мінгарсавету Ўладзімір Карунас.
Карунаса нечакана арыштавалі 6 ліпеня і абвінавацілі ў атрыманні хабару. З таго часу ён знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага. Ні з калегамі, ні з сям’ёй увесь гэты час ён не бачыўся.
Больш канкрэтна пра абвінавачванні таксама нічога невядома, акром таго, што фармуліроўка змянілася – Карунаса цяпер падазраюць у тым, што ён падбухторваў іншую асобу ў дачы хабару.
Па звестках www.udf.by у мінскую пракуратуру звяртаўся сын Карунаса, які прасіў вярнуць канфіскаваныя грошы (ля 9 тысячаў долараў) і тлумачыў, што гэта яго асабістыя сродкі, якія сабраныя ў якасці ўнёску на новую кватэру. Але следчыя пакуль пакінулі грошы ў якасці рэчыўнага доказу
На днях прайшоў сход ЛДП, дзе, між іншым, аднапартыйцы Карунаса падпісалі станоўчую характарыстыку на імя зняволенага – "на ўсялякі выпадак", як кажуць удзельнікі сходу.
Старшыня ЛДП Сяргей Гайдукевіч гэтую сітуацыю пакуль каментаваць не бярэцца, але выказвае меркаванне, што здарылася недарэчнасць:
- Спачатку ў справе Карунаса фігуравала лічба ў 9 тысячаў долараў, потым у 6 тысячаў, так можа і да нуля дойдзе.
Як кажа Гайдукевіч, негледзячы ні на што, яго намеснік застанецца ў партыі і на пасадзе кіраўніка яго выбарчага штабу падчас будучых прэзідэнцкіх выбараў.
- Людзей у нас хапае, але толькі Карунас можа кіраваць маім штабам. Гэта сумленны чалавек, - кажа Сяргей Гайдукевіч.
Калі суд прызнае віну Карунаса, то можа здарыцца ўнікальная сітуацыя ў беларускай гісторыі – кіраваць штабам кандыдата ў прэзідэнты будзе зняволены.
Варта адзначыць, што намеснік старшыні ЛДП дагэтуль з’яўляецца дэпутатам Мінскага гарадскога савету. Згодна з заканадаўствам, яго паўнамоцтвы могуць быць датэрмінова спынены толькі пасля вынясення абвінаваўчага прысуду. Цікава, ці пажадаюць калегі Карунаса па дэпутацкіх манадатах падтрымаць яго ў цяжкую гадзіну, як гэта зрабілі аднапартыйцы, і напісаць на яго станоўчую характырыстыку?
Алесь Пехціеў