Як Бакіева ахоўваюць у Мінску
Меры бяспекі ў Мінску перад прэс-канферэнцыяй зрынутага прэзідэнта Кыргызстана былі вельмі сур’ёзныя. Ахоўвалі супрацоўнікі службы бяспекі беларускага прэзідэнта, якія акружылі будынак канцэртнай залы "Мінск", дзе месціцца нацыянальны прэс-цэнтр.
На ўваходзе даглядалі звышпільна, у залу дапусцілі далёка не ўсіх акрэдытаваных журналістаў – хапіла месца толькі 90 чалавекам, астатнія глядзелі трансляцыю з манітораў. Перад выхадам Бакіева да журналістаў звярнуўся супрацоўнік Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі з папярэджаннем, што пасягальніцтва на жыццё і здароўе вышэйшых службовых асобаў з’яўляецца праявай тэрарыстычнага акту. "Мир опасный и ботинками кидаются в президентов, так что, пожалуйста, работайте", - заключыў ахоўнік.
Сам Курманбек Бакіеў неаднаразова падкрэсліў ветлівасць афіцыйнага Мінску і асабіста Лукашэнкі, які прымае яго "як прэзідэнта, тым самым выказваючы павагу да ўсяго народа Кыргызстана". Былы кіраўнік Кыргызстана выглядаў разгублена, на пытанне, што рабіць будзе далей, адказваў размыта. Адстаўкі не прызнаў, але ў якасці прэзідэнта вяртацца ў краіну не збіраецца, часовы ўрад ў выгнанні ствараць не думае, палітычнага прытулку прасіць таксама.
Бакіеў агучыў толькі адно канкрэтнае дзеянне, якое ён плануе зрабіць у бліжэйшай будучыні – звярнуцца да ААН, ЕС, СНД, АБСЕ, вялікай Васьмёркі, каб яны аказалі падтрымку Кыргызстану.
"Дагэтуль ва ўсіх чаканне – што ж будзе. Лічу, што гэта няправільна". Засмучаны Бакіеў і "ніякай" рэакцыяй з боку АДКБ: "Разумею ў іх не было магчымасці звязацца, калі за мной ганяліся злачынцы са зброяй. Але ж я чацвёрты дзень у Беларусі, хоць бы адзін калега на сувязь выйшаў. А ваш кіраўнік – мужны дзяржаўны дзеяч".
Пра дэталі свайго побыту ў Мінску Бакіеў не распаўсюджваўся. Адзначыў толькі, што прымаюць яго на высокім дзяржаўным узроўні.