UDF

Новости

На мяжы затрыманая машына з Лябедзькам, Казуліным і Вячоркам

Хартыя'97
03.04.2009
Беларускіх апазіцыянераў Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Казуліна і Вінцука Вячорку раніцай 3 красавіка затрымалі на літоўска-беларускай мяжы.

Як паведаміў БелаПАН лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, беларускія памежнікі затрымалі машыну, у якой знаходзяцца ён сам, першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і былы палітвязень, а таксама кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін.

"У Казуліна правялі асабісты надгляд. Мяне і Вячорку пакуль не чапалі. Пры гэтым планавы час праходжання машыны праз мяжу — хвілін 15. Нас трымаюць ужо каля гадзіны", — паведаміў палітык.

Па ягоных словах, памежнікі не тлумачаць прычын сваіх дзеянняў.

"Кажуць, што людзі яны прымусовыя, паступіў загад затрымаць машыну, і яны яго выконваюць. Ад каго зыходзіць гэты загад, яны таксама не кажуць", — сказаў А.Лябедзька.



Перейти на сайт