UDF

Новости

Тихановская: «Для нас Евросоюз – единственная альтернатива «русскому миру»

7 ноября в Берлине прошла первая встреча альянса парламентских групп «За демократическую Беларусь», сообщает пресс-служба лидера демсил Беларуси Светланы Тихановской.

Такие группы есть уже в 22 странах мира. В берлинской встрече участвовали руководители парламентских групп Австрии, Франции, Германии, Польши, Италии, Норвегии, Испании, Португалии, Литвы, Латвии, Грузии, Молдовы, Люксембурга, в режиме онлайн — парламентарии из США, Ирландии и Украины.

— Сёння ў нас ёсць магутная міжнародная кааліцыя саюзнікаў. Шкада, што ў 2020 годзе ў нас не было такой шырокай міжнароднай падтрымкі. Гісторыя магла б пайсці па іншым шляху. Беларусь магла б ужо зараз быць дэмакратычнай краінай, — подчеркнула в своем выступлении Светлана Тихановская.

По ее словам, в таком случае, Россия не смогла бы начать войну против Украины, но «историю нельзя переписать». И поэтому сегодня «наша агульная задача — зрабіць так, каб беларусы не ўпусцілі наступны гістарычны шанец вырвацца з кіпцюроў Расійскай імперыі».

Приведем еще несколько моментов из выступления Тихановской.

«Лукашэнка паступова прадае Расіі незалежнасць Беларусі»



— У Беларусі размешчаныя расійскія войскі. У Беларусі незаконна размешчана расійская ядзерная зброя. Гэта робіцца не толькі для таго, каб шантажаваць Захад, але і для таго, каб на гады замацаваць расійскі кантроль над Беларуссю.

І Лукашэнка, і Пуцін павінны дорага заплаціць за спробы пазбавіць беларусаў сваёй краіны.

{banner_news_end}

«Трэба падтрымліваць еўрапейскія памкненні беларусаў»



— Для нас Еўрапейскі Саюз — гэта адзіная альтэрнатыва «рускаму свету», які з’яўляецца светам гвалту, несправядлівасці і тыраніі.

Толькі ў Еўрасаюзе Беларусь можа захаваць сваю незалежнасць, гарантаваць свабоду і працвітанне ўсім сваім грамадзянам.

Нас натхняюць прыклады краінаў, якія здзейснілі гэты непазбежны гістарычны пераход шмат гадоў таму, — прыклады Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі.

Іншыя — Грузія, Малдова, Украіна, – упэўнена, дасягнуць гэтай жа мэты ў найбліжэйшай будучыні. Мы не жадаем, каб Беларусь заставалася ў баку ад гэтага гістарычнага шляху.

Беларусь не павінна стаць суцяшальным прызам для Пуціна, калі ён прайграе вайну. Дэмакратычная Беларусь павінна стаць неад’емнай часткай рэгіянальнай архітэктуры бяспекі.

Дапамагчы Украіне


— Таксама трэба дапамагчы Украіне адстаяць свой суверэнітэт і свой еўрапейскі выбар. Многія беларускія добраахвотнікі аддалі свае жыцці за перамогу Украіны. Дайце ўкраінцам усё, што ім патрэбна для перамогі ў вайне.

Бо дапамагаючы Украіне, вы дапамагаеце і Беларусі, і наадварот. Лёсы нашых краінаў пераплеценыя. Свабодная і еўрапейская Беларусь стане смяротным ударам па пуцінскім праекце аднаўлення Расійскай імперыі.

Новая Беларусь і дэмакратычныя сілы



— Мы ўжо працуем над еўрапейскай будучыняй Беларусі. Мы распрацавалі праект новай Канстытуцыі. Яна мусіць гарантаваць, што ў Беларусі больш ніколі не з’явіцца дыктатура. Мы таксама падрыхтавалі мноства рэформаў, у тым ліку рэформы ў галіне эканомікі і правасуддзя пераходнага перыяду. Мы разлічваем на ваш досвед у фарміраванні бачання новай Беларусі. (…) Празрыстасць, падсправаздачнасць, выбарнасць — вось нашы перавагі перад жорсткай, савецкай лукашэнкаўскай бюракратыяй. Мы паказваем беларусам, што дзяржава можа быць іншай.

Палітычныя вязні


— Афіцыйна прызнаных палітвязняў не менш за 1500, але рэальная лічба значна вышэйшая і расце з кожным днём. Людзей затрымліваюць за тое, што яны пішуць каментары ў Instagram, спяваюць украінскія песні ці нават за тое, што размаўляюць на беларускай мове.

Зусім нядаўна да 4 год пазбаўлення волі прысудзілі Аляксандра Манцэвіча з «Рэгіянальнай газеты». Тры музыканты з гурта Tor Band атрымалі ад 7,5 да 9 гадоў пазбаўлення волі за свае пратэсныя песні.

Палітычныя зняволеныя праходзяць праз сапраўднае пекла. Іх месяцамі трымаюць у карцэрах і адзіночных камерах. Пра свайго мужа Сяргея я нічога не чула з сакавіка. Я не ведаю дакладна, ці жывы ён увогуле.

Такая ж сітуацыя з Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам і многімі іншымі. Многія з іх знаходзяцца ў цяжкім стане і могуць не дажыць да вызвалення.

Нам трэба працягваць ціск на рэжым і патрабаваць неадкладнага вызвалення палітвязняў. Я ўдзячная ўсім, хто ўжо ўзяў шэфства над імі. Амаль 1000 чалавек ужо адбылі свой тэрмін і маюць патрэбу ў рэабілітацыі.



Перейти на сайт