«Мы пераможам. Украіна пераможа». Светлана Тихановская обратилась к белорусам в годовщину войны
Лидер белорусского демократического движения, глава Объединенного переходного кабинета Светлана Тихановская 24 февраля обратилась к белорусам в связи с годовщиной начала российско-украинской войны. В своем видеообращении она говорила о том, как белорусы пережили этот год, как противостояли российской агрессии и помогали Украине и как продолжают отстаивать свое достоинство.
«Я ведаю, што яшчэ год таму да 24 лютага мы думалі: горш быць ужо не можа. А зранку даведаліся — можа.
У дадатак да рэпрэсіяў і ўнутрыпалітычнага крызісу мы ледзьве не ператварыліся ў міжнародных ізгояў. Беларусы за мяжой пачалі сутыкацца з праблемамі і дыскрымінацыяй. Людзі ў Беларусі з-за крызісу трапілі пад скарачэнні на працы, цэны кожны дзень раслі. Хтосьці быў вымушаны вывозіць сваі сем'і і бізнесы. Хтосьці быў звольнены ці арыштаваны за сваю антываенную пазіцыю.
Мы развіталіся с дзясяткамі нашых ваяроў, якія баранілі годнасць Беларусі ва Украіне: Ілля Хрэнаў, Аляксей Скобля, Дзмітры Апанасовіч, Дзмітры Рубашэўскі, Канстанцін Дзюбайла, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Васіль Грудовік, Вадзім Шатраў, Міхась Шавельскі, Аляксей Вешчавайлаў, Аляксей Аўдзеенка, Эдуард Лобаў і іншыя героі вольнай Беларусі.
Напэўна, гэта быў адзін з самых цяжкіх гадоў у нашым жыцці. Але мы здолелі его пераадолець. За гэты год мы шмат здабылі, мы лепей даведаліся адно аднаго, высветлілі, што мы можам куды больш, чым думалі. Мы змаглі даказаць, што беларусы — не рэжым, як і не Расія. Кожны дзень дапамагалі адно аднаму і Украіне, заставаліся спагадлівымі да чужога болю, нягледзячы на ўласны боль. Мы яшчэ раз убачылі, колькі герояў сярод нас. Нашыя смелыя партызаны, якія ў адзіночку спынялі вайсковыя эшалоны. Нашыя добраахвотнікі. Нашыя валанцёры ва Украіне і Беларусі. Дзясяткі тысяч людзей, якія дасылалі інфармацыю ў „Беларускі гаюн“. Кожны з вас рызыкаваў, каб выратаваць чыёсьці жыццё.
Нягледзячы на ўласныя праблемы, вы працягваеце падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і. Вы ладзіце мітынгі па ўсім свеце, збіраеце гуманітарную дапамогу, распавядаеце праўду пра Беларусь тым, хто яшчэ яе не ведае: і сваякам, якія глядзяць тэлевізар, і ўладам розных краін.
«У гэты дзень год таму пачалася вайна. Увесь свет прачнуўся з навінамі пра тое, што Расія ўварвалася на тэрыторыю Украіны. Украінцы прачнуліся ад гукаў сірэнаў і выбухаў ракетаў, а беларусы прачнуліся з адказнасцю, што гэтыя ракеты ляцяць з тэрыторыі нашай краіны, хаця мы супраць гэтай вайны», — сказала Светлана Тихановская.