UDF

Новости

Моладзь спыніла галадоўку

"Радыё Рацыя"
15.05.2009
Сябры "Маладога фронту" спыняюць галадоўку – пры гэтым моладзевыя актывісты заяўляюць, што будуць працягваць змагацца за вызваленне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў таксама і вулічнымі акцыямі.

На заклік старэйшых палітыкаў актывісты "Маладога фронту", што 2 апошнія тыдні прымалі ўдзел у галадоўцы з патрабаваннем вызваліць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава ды Уладзіміра Асіпенку прынялі рашэнне спыніць акцыю. Гаворыць Настасся Палажанка, што удзельнічала ў галадоўцы ад першага дня:

- Мы спадзяемся, што нашыя старэйшыя паплечнікі сапраўды бяруць адказнасць за далейшыя намаганні па вызваленні прадпрымальнікаў з Ваўкавыску. Толькі пры такой умове мы лічым, што наша галадоўка сапраўды мела поспех і вымусіла беларускае грамадства звярнуць увагу на гэтых трох мужных людзей.

Нягледзячы на прыпыненне галадоўкі, маладафронтаўцы заяўляюць што і найдалей будуць працягваць патрабаваць вызвалення са следчага ізалятару ваўкавысцаў, а таксама спынення ўсіх палітычных рэпрэсій. Нагадаем, што галадоўка моладзевых актывістаў распачалася ў Менску 4 траўня і працягнулася роўна 12 дзён.



Перейти на сайт