UDF

Новости

Літоўскі часопіс выйшаў з партрэтам Лукашэнкі на вокладцы

З партрэтам Лукашэнкі выйшаў красавіцкі нумар папулярнага сярод літоўскай моладзі часопіса "Pravda". Выява апрацавана па прыкладзе партрэта Мэрэлін Манро, выкананага Ундзі Ўорхалам. Галоўнай тэмай месяца сталася "беларуская праблема".

Нумар паведамляе пра жыццё ў сучаснай Беларусі, грамадскія кампаніі розных гадоў, узгадвае гісторыю закрыцця мультымедыйнага часопіса "34" (CDMAG) з нагоды выкарыстання для друку "таксічных фарбаў", распавядае аб знікненні Змітра Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, друкуе інтэрв’ю з беларускім фатографам Андрэям Лянкевічам. Асобны артыкул прысвечаны Мінску.

"Pravda" — бясплатны штомесячны часопіс на літоўскай мове, прысвечаны культуры, стылю, актуальным жыццёвым падзеям. Ён заснаваны ў 2004 годзе.

PDF-версія часопіса даступная тут



Перейти на сайт