UDF

Новости

Злы “Лукас Шэнка“ пужае дзетак

"Наша Ніва"
09.04.2009
15 красавіка ў літоўскім пасольстве ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя перакладаў на ўкраінскую кніжкі казак Вітаўтаса Ландсбергіса "Мышка Зіта".

Гэта не той Ландсбергіс, які быў адным з заснавальнікам "Саюдзіса" і спікерам літоўскага Сойму, а ягоны сын, таксама Вітаўтас.

Прывядзём адну цытату з кнігі казачніка. Вось аказваецца чым палохаюць літоўскіх дзетак:

"Падняліся яны над Вільняй, праляцелі пачэснае кола над руінамі замку Гедыміна… А потым павярнулі проста на Беларусь, якой у тыя часы кіраваў злы кароль Лукас Шэнка з вялікімі вусамі".




Перейти на сайт