У Польшчы баяцца Лукашэнкі

svaboda.org
30 марта 2009, 17:46
Пра гэта са спасылкай на дадзеныя сацыёлагаў навукова-даследчага інстытуту "GfK Polonia" паведамляе польскае выданне "Rzeczpospolita".

У апытанні, якое было праведзена 20—22 сакавіка, узялі ўдзел прыкладна 1000 палякаў. Як вынікае, "страшным палітыкам" беларускага прэзідэнта палічылі 11% апытаных.

Больш за Лукашэнку палякі баяцца прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінэджада (26%), яшчэ больш — старшыні нямецкага Звязу выгнаных, дэпутаткі Бундэстага Эрыкі Штайнбах. Самы ж вялікі страх у палякаў выклікае асоба расійскага прэм’ера Уладзіміра Пуціна (56%).

Як вынікае з апытанняў, Расія ў свядомасьці палякаў — галоўная краіна, адкуль можа паходзіць небяспека для Польшчы. Так лічаць 58% рэспандэнтаў.

22% баяцца Ірана. Па 13% апытаных найбольшую пагрозу для палякаў і Польшчы бачаць з боку Беларусі і Германіі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиБез галстука ❯ У Польшчы баяцца Лукашэнкі