Арамнаў возьме крэдыт на 20 гадоў, каб выплаціць штраф
"Ні храна ж сабе штраф!", — усклікнуў Андрэй Арамнаў пасля суда і расказаў Еўрарадыё пра іншыя цяжкія наступствы.
Гучны крымінальны працэс над знакамітым штангістам скончыўся. Міжгарнізонны вайсковы суд Барысава прысудзіў алімпійскаму чэмпіёну 150 базавых велічыняў штрафу – каля 1800 долараў.
Цяпер Андрэй Арамнаў не толькі спартовы аўтарытэт (алімпійскі чэмпіён), але і асоба з крымінальным мінулым.
"Ні храна ж сабе, я нават не ведаў, што ў мяне такі штраф", — выказаўся Андрэй Арамнаў Еўрарадыё адразу ж пасля суда.
Чэмпіён сказаў, што не мае грошай на выплату такога агромістага штрафу, але ўжо пралічвае варыянты на гэты конт.
"Вядома не, адкуль у мяне грошы, — разважае Арамнаў пра сваё фінансавае становішча. — Вазьму крэдыт на 20 гадоў, каб аддаць доўг Радзіме".
Да таго ж чэмпіён пажаліўся, што штраф не адзіная яго праблема. З-за таго, што ў чэмпіёна забралі правы, парушыўся трэніровачны працэс.
"Даводзіцца хадзіць пехам, траціць сілу і энергію. Менш часу хапае на трэніроўкі. Але што зробіш…"
Нагадаем, што Андрэя Арамнава двойчы злавілі на кіраванні аўтамабілем у нецвярозым стане. Падчас другога затрымання Арамнаў занадта дзёрзка паводзіў сябе з супрацоўнікамі ДАІ. Тыя яму не выбачылі.
Спынілі алімпійскага чэмпіёна пад агромістым прыдарожным партрэтам акурат з яго выявай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники