UDF

Новости

Трагедыя. Рыбака забіла электрычным токам

"Еўрарадыё"
18.05.2009
Беларус Сяргей Кашырын, які 15 гадоў таму эміграваў з нашай краіны, загінуў на возеры ў Ізраілі.

Ён са сваім сябрам вырашыў парыбачыць на невялікім платным вадаёме. Трагедыя адбылася ў першы ж момант – Сяргей узмахнуў вудай і яна зачапілася за высакавольтную электралінію, што праходзіць над возерам.

Рыбак атрымаў вельмі моцны ўдар токам, ад чаго адразу сканаў. Па словах медыкаў, прычынай смерці стала тое, што ў яго была металічная вуда, перадае IZRUS.



Перейти на сайт