У чым плагіят Ялфімава?
Скандал за скандалам суправаджаюць сьпевака Пятра Ялфімава. Чарговы, на гэты раз "бусьляны", выліўся на старонкі галяндзкай прэсы.
Як перадае нідэрляндзкі партал AD.nl, "залаты голас і скураныя штаны Славянскага базару" Пётр Ялфімаў, які прадстаўляе ў Маскве Беларусь на песенным конкурсе Эўрабачаньне, актыўна выкарыстоўвае такую ж самую выяву бусла, што і муніцыпалітэт Гаагі. Але, у адрозьненьні ад чыноўнікаў, якія ў асноўным ставяць бусла на афіцыйных лістах і паперах, Ялфімаў актыўна друкуе гаагскага бусла на ўсіх сваіх сувенірах ад фанацкіх цішотак да "камунараўскіх" цукерак.
Журналісты радыё Den HaagFM Эдвін Вэстэнбэрг і Ёхан Мак былі аднымі зь першых, хто заўважыў дзіўнае падабенства. "Калі мы запыталіся прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі, ці пыталі яны дазвол у муніцыпалітэту гораду на выкарыстаньне лягатыпу, ад нас толькі адвярнуліся", — распавядаюць журналісты.
Як пазьней распавёў Пётр Ялфімаў, выпадак з буслом — гэта дзіўнае супадзеньне.
"Беларуская дэлегацыя апраўдваецца тым, што бусел — сымбаль нацыі. Але яны, падаецца, ніколі ня чулі пра аўтарскія правы", — кажа Эдвін Вэстэнбэрг.
Альдэрман Гаагі (міністар муніцыпальнага ўзроўню) Фрыц Хафнагель вельмі спакойна рэагуе на гэту гісторыю.
"Я вылятаю ў Маскву ў пятніцу. Калі Ялфімаў трапіць у фінал, я канешне ж запытаюся ў Пятра, адкуль у яго гэта выява бусла. Самае цікавае, што ён ня быў у ліку 24 удзельнікаў конкурсу, што наведалі Гаагу на мінулым тыдні". Як ужо вядома, Ялфімаў у фінал не прайшоў, таму, відаць, спадар Хафнагелю так і не запытае спевака пра яго лягатып.
Але беларусам ня варта асьцерагацца афіцыйных зваротаў з Гаагі. "У любым выпадку, гэта добрая рэкляма для Гаагі, — кажа Хафнагель. — Аднак я б параіў беларусам выкарыстоўваць новы "турыстычны" лягатып, які быў зроблены [вядомым галяндзкім фатографам — аўт.] Антонам Кобійнам".
"Можа быць, гэты выпадак прывядзе да наплыву хвалі турыстаў зь Беларусі ў нашу краіну", — спадзяецца Альдэрман.
У выніку сваёй пільнай цікаўнасьці да беларусаў, галяндзкія журналісты атрымалі бутэльку гарэлкі ад Пятра Ялфімава. І нават на ёй галяндцы ўбачылі свайго бусла.
"Гэта бутэлька для Хафнагеля, калі ён прыедзе сюды. Мы ня любім гарэлку", — кажуць журналісты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники