Заплаці 20 мільёнаў і стань адзіным кандыдатам

udf.by
27 мая 2009, 14:50
Праект "Палажэння аб абранні адзінага кандыдата АДС для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах" распрацаваў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Паводле праекта, прэтэндынты на званне адзінага кандыдата АДС павінныя выканаць шэсць умоваў. Абавязковым Віктар Івашкевіч палічыў валоданне беларускай мовай, а таксама публікацыю артыкула на тэму "Чаму А.Г.Лукашэнка не мае маральнага права быць Прэзідэнтам Беларусі?"

Акрамя таго, кожны прэтэндэнт падпіша "абавязацельства прызнаць любы вынік кампаніі па абранні адзінага кандыдата АДС і ўсімі сіламі падтрымаць гэтага кандыдата", гаворыцца ў праекце "Палажэння". Дарэчы, публічная крытыка зарэгістраваных прэтэндэнтаў супраць адзін аднаго будзе забароненая.

Выстаўляецца да кандыдатаў і патрабаванне ўнесці ў касу Цэнтральнага выбарчага камітэту АДС 20 млн. беларускіх рублёў. У праекце Івашкевіча плануецца, што "за сродкі, здадзеныя прэтэндэнтамі ў касу, ЦВК АДС выпускае спецыяльныя інфармацыйныя матэрыялы, на якіх размяшчаецца інфармацыя і рэклама зарэгістраваных прэтэндэнтаў".

Выбары адзінага кандыдата прапанавана правесці ў два туры. Спачатку сябры суб’ектаў АДС і іншыя грамадзяне абяруць двух прэтэндэнтаў. Пасля тайным галасаваннем на Кангрэсе АДС будзе вылучаны адзіны кандыдат у прэзідэнты.

Выбарчая кампанія адзінага кандыдата пачнецца з закліку да "ўсіх прыхільнікаў незалежнасьці і дэмакратыі далучацца да агульнай каманды", гаворыцца ў праекце.

Віктар Івашкевіч прапануе разгледзець яго праект як адзін х магчымых варыянтаў працэдуры абрання адзінага кандыдата.

"Я не выключаю, што гэты дакумент не дасканалы, але ж трэба з чагосьці пачынаць, —распавёў сайту udf.by палітык. — Яго трэба разглядаць як адзін з магчымых варыянтаў".

Людміла Мароз
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиБлог ОДС ❯ Заплаці 20 мільёнаў і стань адзіным кандыдатам