“Ляпіс“ кпіць з сацыяльнай рэкламы

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
26 июля 2010, 10:27
У новай песні ўдзельнікі гурта "Ляпіс Трубяцкой" лаюцца матам ды заклікаюць выкідаць у сметніцы "самсунгі і саньё" і набываць выключна сваё. Відэашэраг да песні зняты на аматарскую камеру і ўяўляе з сябе падарожжа па мінскіх праспектах і ваколіцах.

"Засадзіў з гарла чарніл, даў у вока роднай жонцы, на мяжы я, б…, служыў, бараніў вас ад японцаў", - спявае ў сваёй новай песні "Ляпіс Трубяцкой". Асноўную вакальную партыю ў ёй выканаў не лідэр гурта Сяргей Міхалок, а другі вакаліст Павел Булатнікаў, які актыўна карыстаецца беларускай мовай на канцэртах "Ляпісаў". Музыканты адкрыта смяюцца з сацыяльнай рэкламы і заклікаў купляць беларускае, але прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў заўпэўнівае – яны самі набываюць якасны беларускі прадукт. Сваю песню "Ляпісы" прысвяцілі першаму фэстывалю беларускамоўнай рэкламы "Adnak!", які прайшоў гэтым летам.

Да песні было знятае і відэа, падкрэслена аматарскае. Яго зрабіў студэнт Аляксандр Галушка, які цягам сутак ездзіў па праспектах беларускай сталіцы і ваколіцах горада.

Песню "Купляй беларускае" музыкі не плануюць афіцыйна выдаваць. Яна выкладзена ў сеціве.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаВидео ❯ “Ляпіс“ кпіць з сацыяльнай рэкламы