Placebo можа заехаць у Мінск

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
23 июня 2010, 12:21
Канцэрт брытанскіх зорак у Мінску 19 верасня, які пачаў ужо анансавацца ў сеціве, адменены. Але арганізатары не губляюць надзеі прывезці Placebo у Беларусь.

Сярод беларускіх прыхільнікаў каманды Брайна Молка з’явіліся чуткі пра магчымы прыезд Placebo у Мінск. Неўзабаве чуткі пацвердзіліся ў сацыяльных сетках. На старонцы Last.fm нават з’явілася дакладная інфармацыя пра выступ лепшага брытанскага альтэрнатыўнага гурта у Палацы спорту 19 верасня. Праўда, на сайце каманды гэта інфармацыя не знайшла пацверджанне.

Беларускія арганізатары сапраўды вялі перамовы аб прыездзе Placebo. "Гурт выявіў жаданне даць канцэрт у адным з гарадоў Усходняй Еўропы ў сярэдзіне верасня. Мы змагаліся за права зладзіць іх канцэрт у Мінску, але тэндэр выйграла маскоўская фірма, якая прапанавала больш выгодныя ўмовы для выступу ў Кіеве", - тлумачыць прамоўтэр Антон Сасноўскі, які займаўся гэтым канцэртам.

Але арганізатары не губляюць надзеі прывезці Placebo у Мінск. Вядома, што брытанцы пры канцы году збіраюцца сыграць у Варшаве, таму будзе прапрацоўвацца варыянт іх заезду з канцэртам у Мінск.

Канцэрт можа адбыцца ўсё ў тым жа Палацы спорту. На большую пляцоўку ў "Мінск-арэне" незалежныя прамоўтэры не разлічваюць, бо гэта вымагае куды большага бюджэту. "Канцэрты ў "Арэне" ладзіць Белдзяржцырк. Гэта дзяржаўная ўстанова, а значыць яна мае большыя префэрэнцыі перад іншымі канцэртнымі агенцтвамі: вызваляецца ад сплачвання падаткаў з квіткоў і не плоціць за гастрольнае пасведчанне", - тлумачыць Антон Сасноўскі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаВидео ❯ Placebo можа заехаць у Мінск