UDF

Новости

Юра Дземідовіч дае першы канцэрт на Радзіме

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
24.03.2010
Падчас падрыхтоўкі да дзіцячага "Еўрабачання" аўтар інтэрнэт-хіта "Волшебный кролик" не мог актыўна канцэртаваць. І справа тут была не ў шчыльных рэпетыцыях, а ў бюракратычных фармальнасцях.

Выступ Дземідовіча ў Мінску перад зоркамі з The Prodigy быў адменены, бо па правілах дзіцячага "Еўрабачання" яго ўдзельнікі не павінны прыцягвацца да ўдзелу ў камерцыйных мерапрыемствах.

Затое цяпер спявак можа дазволіць сабе сольныя выступы. На пачатку года ён ужо даў 40-хвілінны канцэрт у маскоўскім клубе "Ikra", выйшаў з дзвюмя песнямі на ўручэнне беларускай прэміі Ultra-Music, а цяпер рыхтуецца да поўнавартаснага сольнага канцэрту ў Мінску, які запланаваны ў клубе "Графіці" 26 сакавіка. Забаўна, што квіткі на яго выступ будуць каштаваць Br29 000.

Акрамя ўласна "Волшебного кролика", Юра мае заспяваць песню "Холестерин", якую лічыць сваім новым хітом. У праграму Дземідовіча ўваходзяць таксама песні "О соле мио", "Санта Лючия", твор памяці Каруза ды песні на вершы японскіх паэтаў.



Перейти на сайт