UDF

Новости

Ледзяныя скульптуры ў Віцебску

На плошчы Перамогі ў Віцебску з’явіліся чатыры ледзяныя скульптуры, якія выканалі выкладчыкі і студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ. Разьбой па лёдзе віцебскія мастакі заняліся ўпершыню.

Скульптуры мядзведзя, тыгра, зайца і Дзеда Мароза размясціліся з двух бакоў сцэны, якая ўсталяваная на плошчы Перамогі. На жаль, ніхто не падумаў забяспечыць мастакоў цэльнымі масівамі ільда, з якіх можа б было высякаць творы, таму фігуры складаюцца са змарожаных ледзяных пліт невялікай таўшчыні. Улічваючы тое, што вышыня зайца, напрыклад, складае каля 2 метраў, майстрам прыйшлося змарозіць разам 9 ільдзін.

Будзем спадзявацца, што новыя ледзяныя жыхары Віцебска здолеюць перажыць надыходзячую адлігу і будуць радаваць дзятву ўсё зіму. Цікава, што ў Маскве выраб прафесіяналамі ледзяной скульптуры вышынёй каля 2 метраў каштуе 8 000 расейскіх рублёў, што складае 750 000 беларускіх рублёў.



Перейти на сайт