UDF

Новости

Апазіцыя прайшла шляхамі паўстанцаў (фотарэпартаж)

Віталь Скобла, www.udf.by
29.11.2009
Актывісты шэрагу дэмакратычных арганізацый і палітычных партый ушанавалі памяць герояў Слуцкага збройнага антыбальшавіцкага паўстання, што адбывалася ў гэтых мясцінах у лістападзе 1920 году.

З Менску, а таксама з іншых рэгіёнаў ў вандроўку па мемарыяльным маршруце — вёскі Грозава, Семежава, і Вызна (цяперашняя Чырвоная Слабада) — выправіліся актывісты Руху салідарнасці "Разам", Партыі БНФ, Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый.

Скончыўся ж святочны аб’езд урачыстым мітынгам, што адбыўся на гарадскім стадыёне ў Слуцку. За акцыяй і яе удзельнікамі назіралі больш як 20 міліцыянтаў і невядомыя людзі ў цывільным.

Па завяршэнні акцыі ў Слуцкі РАУС быў выкліканы заяўнік мітынгу Віталь Амяльковіч, аднак пратакол на актывіста усё ж не склалі.



Перейти на сайт