UDF

Новости

“Нейра Дзюбель“ адсвяткаваў 20-годдзе

Віталь Скобла, www.udf.by
26.11.2009
Павіншаваць удзельнікаў гурту ў сераду ў сталічны "Рэактар" прыйшлі не толькі маладыя заўзятары панк-рока, у якім граюць музыкі, але і сябры Аляксандра Куллінковіча па творчым цэху – Алег Хаменка, Лявон Вольскі ды Макс Івашын.

- Ніколі б не падумаў, што гэта расцягнецца на 20 год. "Нейра Дзюбель" мог разыйсціся ужо 54 разы, але заўсёды знаходзіліся людзі, якія дапамагалі нам гэтага не зрабіць. А зараз мне здаецца, мы знаходзімся ў перыядзе росквіту – адзначыў Аляксандар Куллінковіч www.udf.by перад пачаткам юбілейнага канцэрта.

А пасля пачаўся сапраўдны драйв. "Дзюбеля" яшчэ раз даказалі, што хоць яны і ветэраны беларускага рока, на пенсію ім яшчэ выходзіць рана.








Перейти на сайт