UDF

Новости

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
13.09.2010
Удзельнікі праекту "2000 кіламетраў гісторыі" вырашылі паўтарыць паход князя Вітаўта да Чорнага мора 600-гадовай даўніны і выправіліся ў 40-дзённы паход на конях. Сярод вершнікаў – літоўскія бізнесоўцы і палітыкі, а на чале экспедыцыі віцэ-мэр Вільні.

Праект "2000 кіламетраў гісторыі" арганізаваў літоўскі бізнесовец, уладальнік замку ў Нарвілішках каля самай беларускай мяжы Гедрыюс Клімкявічус. На яго задуму, 10 вершнікаў цягам 40 дзён мусяць праехаць шляхамі князя Вітаўта з Трокаў (Літва) праз Навагрудак у Ачакаў (Украіна). Усяго шлях складае 2000 кіламетраў. За дзень вершнікі праходзяць 50 кіламетраў. Цікава, што ачольвае экспедыцыю віцэ-мэр Вільні Гінтаўтас Бабравічус.

"Такім чынам мы хочам па-новаму зафіксаваць наша супольнае гістарычнае мінулае", - кажа Гедрыюс Клімкявічус. Разам з вершнікамі ў вандроўку выправілася і здымачная каманда – падчас паездкі па Літве, Беларусі і Украіне плануецца стварыць дакументальны фільм пра спадчыну ВКЛ і прадставіць яго ў трох краінах.

14 верасня вершнікі дабяруцца да Навагрудка, дзе іх будзе сустракаць міністр культуры Павел Латушка, мэр горада і пасол Літвы ў Беларусі.

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Літоўцы пайшлі шляхам Вітаўта

Усе фота 2000kmistorijos.lt



Перейти на сайт