Be Free: атрымалася, як хацелася (фота)
Цягам выходных ва ўкраінскім Чарнігаве гучаў беларускі рок. Тут прайшоў трэці па ліку фэст Be Free, які гледачы жартам пераклалі, як "будзь бясплатным".
Уваход на пляцоўку сапраўды нічога не каштаваў. Хоць на выступах першых гуртоў на фестывальнай пляцоўцы было зусім небагата гледачоў, пад вечар самыя смелыя прагнозы арганізатараў спраўдзіліся. На выступе "Ляпіса Трубяцкога" быў пастаўлены рэкорд па наведвальнасці. Па ацэнках арганізатараў, на Be Free было блізу 15 тысячаў чалавек.
У фэсце ўзялі ўдзел некалькі мясцовых камандаў, а таксама зоркі беларускага року і некалькі запрошаных гасцей: гурт Vladivostok з Францыі і беларускамоўная каманда з Польшчы Zero-85. Двухдзённы фэст прайшоў без эксцэсаў, калі не лічыць згубленыя пашпарты двух удзельнікаў гурта "Ляпіс Трубяцкой" і адлучэнне электрычнасці падчас выступу польскіх гасцей.
Адзін з арганізатараў фэсту Віталь Супрановіч распавёў www.udf.by: "Усё атрымалася, як планавалася, і нават лепш. Пляцоўка адпавядала нашым патрабаванням. Гледачам таксама было зручна, бо месца канцэрту і намётавае мястэчка былі побач. На Be Free прыехала шмат беларусаў, асабліва з памежных рэгіёнаў, а гэта значыць, што такі фэст людзям патрэбны".
Ці застанецца вандроўны беларускі фэст, які дагэтуль праходзіў у Луцку і Львове, на сёлетняй пляцоўцы, пакуль няясна. Магчыма, што арганізатары прымуць рашэнне пасля сустрэчы ў мэрыі Чарнігава на гэтым тыдні.
Дарэчы, адзін з хэдлайнэраў Be Free – гурт "Воплі Відаплясава" збіраецца наведаць Мінск з "візітам у адказ". 15 кастрычніка зоркі ўкраінскай рок-сцэны дадуць сольны канцэрт у клубе "Рэактар".
Сяргей Нятрэба