Севярынец злавіў чароўнага трусіка (фота)
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" Павал Севярынец, які на лета перабраўся ў вёску Унорыца Рэчыцкага раёну, дзе піша раман, напаткаў у лесе дзіўную жывёліну.
Сустрэча адбылася падчас візіту Севярынца ў бліжэйшы лес за грыбамі, паведамляе прэс-служба БХД.
Як распавёў "МЫ" Павал Севярынец, на лясной паляне ён заўважыў нейкі рух: "дзіўная істота скакала, нібыта гуляла ў шахматы".
- Жывёлінка далася сябе злавіць і аказалася зайчыхай з хворымі вочкамі. На зайчыху прыйшло паглядзець паўвёскі. А на сямейнай нарадзе было вырашана пакінуць яе ва Унорыцы, каб падлячыць зрок. Тым больш, яна чакае зайчат – і падслепаватая хутка стала б ежай для драпежнікаў.
Палітык вырашыў назваць зайчыху Алісай, бо абставіны спаткання нагадалі яму сюжэт вядомага твору Льюіса Кэрала. А месца, дзе жыве зараз Аліса – кінастужку "Матрыца".
- Ёй спадабалася жыць у старой тэлефоннай будцы, што стаіць на панадворку ў маёй бабулі.
Апекуноў Алісы кансультуе ветэрынар праз мабільны тэлефон. Спецыялісту адсылаюцца фота хворых вачэй зайчыхі.
Павал Севярынец упэўнены, што зайчыха хутка пойдзе на папраўку.
- Апетыт у яе добры. Харчуецца капустай, морквай, карацей, усім тым, што расце на вясковым гародчыку.
Заўважым, што Аліса пасялілася ў людзей напярэдадні Міжнароднага дня абароны бяздомных жывёл, што адзначаецца 16 жніўня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter