Беларускіх музыкаў залічылі ў бандэраўцы (фота + аўдыё)
Ва Ўкраіне прайшоў нацыяналістычны музычны фэст "Бандерштат", прысвечаны памяці Сцяпана Бандеры. Ён адбыўся непадалёк ад Луцку ўжо ў трэці раз і сабраў некалькі тысячаў чалавек. Галоўнае патрабаванне да гуртоў-выступоўцаў: услаўляць у сваіх спевах Украіну і толькі на сваёй мове.
Праўда, упершыню за тры гады правядзення "Бандерштату" было зроблена некалькі выключэнняў - на знак салідарнасці з беларускімі паплечнікамі. Так, у якасці аднаго з хэдлайнераў фестывалю быў запрошаны магілёўскі гурт "Mauzer", вядомы ў прыватнасці песняй "Беларусь будзе вольнай", а зоркі ўкраінскай альтэрнатыўнай сцэны "Тартак" адну з сваіх галоўных кампазіцыяў заспявалі ў версіі беларускага праекту "Чырвоным па белым" з прыпевам "Я не жадаю быць героям Беларусі, бо не цэніць герояў мая Беларусь".
Дарэчы, падчас фэсту журналісты запыталі ў лідэра гурта "Тартак" Сашко Палажынскага, ці не перадумаў ён наконт арыгінальнага радка з гэтай песні: "Я не хочу бути героєм України…", на што той адказаў, што героямі лічыць толькі бандэраўцаў.
Стаўленне да Бандэры на яго радзіме стала змяняцца зусім нядаўна, але ў Расіі, Польшчы ды і ў Беларусі ў масавай свядомасці лідэр ўкраінскіх нацыяналістаў працягвае успрымацца за антыгероя. Затое ўкраінскія ўлады такім мерапрыемствам спрыяюць – фестываль "Бандерштат" падтрымалі адміністрацыя Валынскай вобласці, Луцкі і раённы савет. "У Беларусі правядзенне нечага падобнага проста немагчыма! - дзеліцца ўражаннямі з www.udf.by лідэр гурта Mauzer Ян Маўзер, - Уявіце, калі бы "Малады фронт" ладзіў афіцыйную маштабную акцыю з гукам у тры разы больш магутным, чым бывае на нашых фэстывалях. А ўсё гэта яшчэ і ў гонар тых, хто да 1950-х гадоў змагаўся са зброяй у руках супраць камуністаў".
Арганізатары фэсту "Бандерштат" плануюць і надалей запрашаць на выступ беларускія каманды, якія падтрымліваюць ідэю фэсту.
усе фота belarus-na.livejournal.com
Cяргей Нятрэба