Уладзімір Арлоў шакаваў публіку (+аўдыё)
Пісьменнік Уладзімір Арлоў вырашыў правесці дадатковую вечарыну з нагоды выхаду свайго новага паэтычнага зборніка. На прэзентацыі кнігі "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся" ў верасні месца ўсім проста не хапіла.
Слухачы былі ўражаныя надзвычайнай шчырасцю Уладзіміра Арлова. 2 лістапада паэт выходзіць на "біс".
Кнігу "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся" Арлоў ствараў у няпросты для сябе час, калі перажыў інфаркт і трапіў у рэанімацыю. Паэт і сам прызнаўся, што шмат якія вершы з гэтага зборніка нарадзіліся якраз у той перыяд, калі ён ляжаў у шпіталі. "Яны адлюстроўваюць маё новае светаразуменне", - кажа Арлоў.
Цікава, што назва кнігі была змененая ў апошні момант. Планавалася, што зборнік будзе звацца "Востраў Полацак", але яе творца вырашыў прыхаваць для сваёй новай кнігі – празаічнай, а гэтай даць назву "Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся".
Шмат хто ведае Арлова, як сур’ёзнага гісторыка, а вось да яго паэтычных рэчаў не кожны быў гатовы. Як, напрыклад, да "Польскага транзіту", дзе аўтар дазволіў сабе пасвавольнічаць. Ён прысвечаны нямецкаму дыпламату, які, са слоў Арлова, настолькі добра вывучыў беларускую мову, што вымушаны быў пакінуць Беларусь, бо яго кіраўніцтва заўважыла, што ён практычна пераўтварыўся ў беларуса.
Сяргей Нятрэба