“Ляпіс Трубяцкой“: Гігантаманія надакучыла
Гурт з Беларусі атрымаў статус найлепшай групы Расіі на буйнейшай альтэрнатыўнай прэміі RAMP, узяўшы яшчэ і ўзнагароду за "Кліп году". Пасля цырымоніі прадзюсар "Ляпісаў" Яўген Калмыкоў даў інтэрв’ю www.udf.by і распавёў, чаму няма эйфарыі ад перамогі, ці пакрыўдзіў Міхалок лідэра Franz Ferdinand і пра тое, што "Ляпісам" надакучыла гігантаманія.
- Як успрынялі факт прызнання?
- Для нас гэта падзея, бо другія ўзнагароды было неяк няёмка атрымліваць – на "Гукавой дарожцы", напрыклад. Ад "Залатога грамафону" мы наогул адмовіліся, як і ў нас на "Рок-Каранацыі", дзе была такая атмасфера, нібы рок-н-рол сапраўды памёр. А вось прэмія Першага канала альтэрнатыўнай музыкі A-ONE – гэта сама тое. Праўда, цяпер нам не да эйфарыі: Міхалок падчапіў на цырымоніі нейкую халеру і цяпер вымушаны даваць канцэрты расійскага тура з высокай тэмпературай.
- На той жа "Рок-Каранацыі" вы адмовіліся граць свае песні ў суправаджэнні аркестру. На прэміі RAMP была такая ж задума, і вы пагадзіліся. Чаму?
- І ў выпадку з RAMP мы адразу сказалі "не" аркестру, але потым пагутарылі з дырыжорам і вырашылі пайсці на гэты крок. Па выніку гучала ўсё вельмі гарманічна. Мы вырашылі сыграць сэт найлепшых песень – "Маніфест", "Капітал" і на просьбу арганізатараў цырымоніі - кавер на групу Ramones.
- Першыя загалоўкі навінаў, якія з’явіліся пасля ўручэння прэміі гучалі так: "Міхалок зняважыў лідэра Franz Ferdinand". Сапраўды яго пакрыўдзілі?
- Мяркую, лідэр Franz Ferdinand нічога не зразумеў, бо стаяў і пасміхаўся толькі. Ён уручаў нам галоўную ўзнагароду і Міхалок мусіў нешта сказаць. Сяргей падыйшоў да яго, тыцнуў пальцам ды сказаў, што гэты малады чалавек яшчэ ўнукам будзе расказваць пра тое, як іх дзядуля ўручаў "Ляпісам" прэмію. Такі бяскрыўдны жарт.
- Калі сыграеце ў статусе "найлепшага гурта Расіі" ў Беларусі?
- На самой справе гэтым статусам выхваляцца не збіраемся. Цяпер галоўнае для нас прэзентаваць наш альбом "Культпросвет". Адразу пасля прэміі паехалі ў Рязань, цяпер – Ніжні Ноўгарад, потым Калуга, а наперадзе вялікія канцэрты ў Кіеве і Маскве. У Беларусі мяркуем сыграць на пачатку наступнага году і даць невялікі клубны тур па рэгіёнах. Бо гігантаманія на самой справе ўжо надакучыла.
Даведка: Прэмія RAMP (Russian Alternative Music Prize) заснаваная ў 2005 годзе першым альтэрнатыўным музычным тэлеканалам A-ONE. Штогод уручаюцца ўзнагароды за дасягненні ў галіне альтэрнатыўнай музыкі. У цырымоніі ўдзельнічаюць як расейскія рок-зоркі, так і вядомыя гурты з іншых краінаў. Так, хэдлайнерам першай прэміі быў KOЯN, а сёлета ў намінацыі "International Act года" перамогу атрымаў гурт The Prodigy.
"Ляпіс Трубяцкой" атрымліваў тут ужо ўзнагароду за кліп году – "Капітал", а сёлета гурт з Беларусі адзіны, хто атрымаў адразу дзве ўзнагароды.
Сяргей Будкін, для www.udf.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники