UDF

Новости

Рок-князёўна і рок-мачо запісалі сумесны трэк - аўдыё

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY
30.05.2011
Рок-князёўна Анастасія Шпакоўская і Зміцер Вайцюшкевіч, якога называюць мачо беларускай музычнай сцэны, запісалі сумесны трэк "У баі". Абое засталіся задаволенымі вынікам. "Мне быў патрэбны мужчынскі сэксапільны голас, голас мужчыны з яйкамі", - кажа вакалістка гурта Naka. "І я ў захапленні ад яе формаў", - парыруе лідэр WZ-orkiestra.

Сумесная песня гурта Naka і Змітра Вайцюшкевіча мае назву "У баі". Наста Шпакоўская напісала яе ў снежні мінулага году, але толькі цяпер атрымалася зрабіць запіс. Спявачка адразу ж зразумела, што яе трэба запісаць дуэтам і абрала для гэтых мэтаў Змітра Вайцюшкевіча.

"Мне быў патрэбны мужчынскі сэксапільны голас, голас мужчыны з яйкамі", - кажа вакалістка гурта Naka. Сам Зміцер Вайцюшкевіч называе гэты твор "спевам двух стомленых жыццём людзей", якія між сабой вядуць бой. Так сапраўды атрымалася ў студыі. Спявачка распавядае, што ім давялося паяваць падчас запіса, каб дасягнуць жаданага выніку. "Я вельмі люблю Насту, бліжэй пра яе дазнаўся калісці падчас паездкі ў ЗША, але сапраўды працаваць было з ёй няпроста, не хацела яна, каб твор атрымаўся прычасаным", - распавядае лідэр WZ-orkiestra. Наконт вызначэння яго вакала, як "голаса мужчыны з яйкамі", Зміцер пасмяяўся і зазначыў: "Я таксама ў захапленні ад яе формаў".

Песня "У баі" будзе прэзентавана ў беларускім хіт-парадзе "Тузін Гітоў". Пакуль не ясна, калі адбудзецца яе жывая прэм’ера, бо і Naka, і Вайцюшкевіч знаходзяцца ў негалосным "чорным" спісе, складзеным уладамі.



Перейти на сайт