Новы скандал вакол “Чароўнага трусіка“
Містычны хіт Юры Дземідовіча ізноў у цэнтры ўвагі. На дэбютным альбоме 13-гадовага спевака пад назвай "Кто бы вы думали?!" аўтарам беларускага мікса гэтай песні пазначаны Яраслаў Глушакоў, сын кіраўніка хору, дзе спявае Юра. Перакладчык песні на беларускую мову, паэт Сяргей Балахонаў гэтым фактам збянтэжаны.
Беларуская версія "Волшебного кролика" была зроблена для праекта "Тузін.Перазагрузка", дзе вядомыя айчынныя выканаўцы перапявалі свае творы на роднай мове. Пераклад песні зрабіў папулярны беларускі паэт і блогер Сяргей Балахонаў. Але на альбоме Юры Дземідовіча "Кто бы вы думали?!" яго прозвішча не згадалі.
Мастацкі кіраўнік Юры – Уладзімір Глушакоў тлумачыць, што для запіса песні з альбому быў скарыстаны іншы пераклад – яго сына Яраслава. "Мы стварылі іншы пераклад, больш зручны і правільны з вакальнага пункту гледжання", - кажа Уладзімір.
"Усё гэта нагадвае сітуацыю са студэнцкай курсавой работай, калі нядбалы студэнт бярэ з сеціва нешта гатовенькае, трошачкі перароблівае і выдае потым за сваё. Я перакананы, што тэкст "Чароўны кролік", які Яраслаў Глушакоў лічыць сваім аўтарскім перакладам тэксту "Волшебный кролик", насамрэч з'яўляецца не самастойным, а толькі рэдакцыяй майго перакладу "Чароўны трусік", - кажа Сяргей Балахонаў. Паэт кажа, што не мае матэрыяльных прэтэнзий, але хацеў бы, каб сітуацыя была выпраўлена, і яго суаўтарства было прызнана публічна.
"Мы зарэгістравалі як арыгінал, так і гэтую версію ва ўпраўленні інтэлектуальнай уласнасці. Аўтарам арыгінала ёсць Юрый Дземідовіч, аўтарам мікса – Яраслаў Глушакоў. Але мы не хацелі б псаваць адносіны з Сяргеем Балахонавым. І рады запрасіць яго на наш канцэрт", - адказвае на гэта кіраўнік спевака.
Параўнайце дзве беларускія версіі "Чароўнага кроліка" рознага аўтарства:
1. Тэкст Юры Дземідовіча і Сяргея Балахонава
2. Тэкст Яраслава Глушакова