“3+2“ запісалі песню па-беларуску
Прадстаўнікі Беларусі на фестывалі "Еўрабачанне-2010" прэзентавалі песню "Анёлы", але прызналіся, што смеласці спяваць па-беларуску ў іх не хапае.
"Анёлы" – беларускамоўны варыянт песні "Far away", з якой "3+2" павінны былі паехаць у Осла. Аднак нечакана песню беларускіх аўтараў змянілі на твор, напісаны расійскім прадзюсарам Максам Фадзеевым. Аўтар кампазіцыі Леанід Шырын так і не зразумеў матываў гурта, самі выканаўцы тлумачаць, што "Far away" "занадта эстрадная" для іх.
Тым не менш, саміх "Анёлаў" яны збіраюцца спяваць на сваіх прома-канцэртах. Яна абавязкова прагучыць на выступе "3+2" у Сафіі. Праўда, пра песню на беларускай мове папрасілі самі балгары. Удзельнікі гурта прызнаюцца, што самі не думалі пра тое, каб прадставіць Беларусь з беларускамоўнай песняй. Дырэктар калектыва Кацярына Вашчанка патлумачыла гэта тым, што смеласці на гэта не хапае. І не толькі ў яе гурта, але і ў іншых айчынных зорак.
"Еўрабачанне-2010" пройдзе ў Осла 25-29 траўня. Адкрые яго пераможца леташняга фэсту беларус з Нарвегіі Аляксандр Рыбак. Беларусы з "3+2" выступяць у конкурсе 16-мі па ліку. Букмекеры ў іх перамогу не вераць і аддаюць толькі 14-ае месца. Праўда шанцы ўкраінцаў і расіян ацэньваюцца і таго менш – ім прадракаюць 19-ае і 25-ае месцы адпаведна.
Аўдыё прадстаўлена інтэрнэт-парталам "Тузін гітоў".