Скандальнае інтэрв’ю Лябедзькі
Анатоль Лябедзька добрым словам ўспамінае тыя часы, калі офісам АБСЕ ў Менску кіраваў пасол Ханс-Георг Вік. Тады нават пачаўся дыялог паміж уладамі і апазіцыяй наконт зменаў у выбарчае заканадаўства, які ў выніку быў замарожаны Лукашэнкам.
У інтэрвью Рацыі Анатоль Лябедзька заявіў, што кіраўнік офісу спадар Шмідт амаль перастаў супрацоўнічаць з апазіцыяй, а ператварыўся ў "кулуарнага дарадцу" адміністрацыі прэзідэнта.
Зараз, паводле лідэра АГП, офіс займае зусім іншую палітычную пазіцыю:
- На жаль, вымушаны канстатаваць, што офіс АБСЕ перастаў быць генератарам нейкіх ідэй, ініцыятываў і прапаноў. Яго дзейнасць скукожылася да функцыі кулуарнага дарадца беларускіх уладаў. Не больш за тое. Ён перастаў быць нейкім важным чыннікам. Нейкія дробныя ініцыятывы, нейкія дробныя скандалы. І гэта ёсць выраджэнне офіса АБСЕ ў Беларусі.
Дарэчы, па некаторых звестках, цяперашні кіраўнік офіса АБСЕ спадар Шмідт не доўга затрымаецца на сваёй пасадзе. Пасля гучнага скандала, звязанага з незразумелымі адносінамі дыпламата з адміністрацыяй прэзідэнта, нектаторыя аналітыкі прагназуюць, што спадар Шмідт ужо увосень будзе зняты са сваёй пасады.