Студэнты: Хочам вучыцца па-беларуску - фота
У панядзелак 3 верасня на плошчы Якуба Коласа прайшла "Фотаакцыя "Хочам вучыцца па-беларуску". Так у Менску адрадзілі акцыю з патрабаваннем беларускамоўнага навучання, якая цягам трох гадоў некалі праводзілася ў Беларусі.
Традыцыя правядзеньня падобных акцый у першы дзень навучальнага году існавала ў 2004-2006 гадах.
На першую гучную акцыю "Хочам вучыцца па-беларуску" ў 2004 годзе на Кастрычніцкай плошчы сабралося каля 200 чалавек, не абыйшлося тады і без затрыманняў. Наступным годам новае пакаленне студэнцкіх актывістаў сабрало на Плошчы Якуба Коласа каля 60 студэнтаў, якія сфармавалі надпіс "Хочам вучыцца па-беларуску". Абедзьве акцыі заканчваліся бардаўскімі канцэртамі ў парку Янкі Купалы. Увосені 2006 акцыя "Хочам вучыцца па-беларуску" фактычна не атрымалася. На канцэрт прыйшлі каля 30 чалавек, аднак ён не адбыўся.
Праз 6 гадоў новае пакаленне ЗБС, якое адраджае некалі ўплывовую вялікую арганізацыю "Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў", правяло на плошчы Якуба Коласа новую "Хочам вучыцца па-беларуску".
Здымкі з "фотаакцыі", як назвалі яе аўтары прэс-рэлізу.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, 164.2 тысячы беларускіх студэнтаў вучацца па-беларуску і па-расейску адначасова. Пры гэтым толькі 0.9% ці 4 200 студэнтаў ВНУ маюць магчымасьць вучыцца цалкам на беларускай мове.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники