Да 130-годдзя Драздовіча выпушчаны дызайнерскі космагадзіннік і інтэр’ерныя прынты
Фота: imago.by
Колькасць гадзіннікаў лімітаваная: толькі 50 асобнікаў. Кожны асобнік пранумараваны. Форма корпуса адпавядае стылістыцы 1920-х, у “сэрцы” – японскі кварцавы механізм Miyota. Гадзіннік выраблены на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.
На думку стваральнікаў, космагадзіннік можа спадабацца тым, хто любіць хэнд-мэйд, любіць рабіць нешта прыгожае рукамі. “Малюеце вы ці паліруеце дрэва – космагадзіннік ад дзядзькі Язэпа будзе творчым талісманам, бутэлечнай поштай з нашага мінулага”, – паведамілі UDF.BY у студыі imago.by.
Фота: imago.by
Таксама студыяй створаны інтэр’ерныя прынты паводле касмічных лінарытаў Язэпа Драздовіча. Выявы надрукаваныя ўручную на баваўнянай паперы ручной адліўкі і аздоблены ў стылі скандынаўскага мінімалізму.
Фота: imago.by
Лінарыт – гравюра на лінолеуме, мастацкая тэхніка, з’явілася ў пачатку 20 стагоддзя. Выява выразаецца на лінолеуме (або іншым палімеры) і друкуецца ўручную (прынцып высокага друку).
Студыя imago.by – гурток людзей, якія цікавяцца старадаўняй графікай. На пляцоўцы imago.by ствараецца лічбавы каталог графічных выяў, звязаных з беларускай гісторыяй, з магчымасцю бескаштоўна спампоўваць іх, а таксама збіраюцца тэкставыя матэрыялы, прысвечаныя старым картам і гравюрам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники