UDF

Новости

Саўка і Грышка пра біткойны і новага прэзыдэнта

svaboda.org
29.12.2017

Героі Лявона Вольскага падводзяць вынікі 2017 году і спрачаюцца пра чаканьні ад году 2018.

Саўка:

Ну вот, ну вот, ну вот і Новы год!
Хай эты год вам дзенег прынясёт!

Грышка:

Каб выжываньнем вы больш не былі занепакоены,
І ў кішэнях вашых хай заўжды зьвіняць біткоіны.

Саўка:

Ну вот, ну вот, ну вот і Новы год!
Хай эты год удачу прынясёт!

Грышка:

Вы станеце айцішнікам і зробіце кар’еру,
Ці, можа, кімсьці іншым, ну, напрыклад, афіцэрам.

Саўка:

Ну вот, ну вот, ну вот і Новы год!
Хай эты год вам шчасьце прынясёт!

Грышка:

Няхай надзеі спраўдзяцца і дасягнуцца мэты!
І ўрэшце ў новы год мы прыйдзем з новым прэзыдэнтам.

Саўка:

Не-не, ня нада новага, зачэм?
Сайдзёт і этат.



Перейти на сайт