Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Уршуля Браніцкая, адмыслова для UDF.BY
17 мая 2015, 13:42
У сярэдзіне мая ва ўсім свеце праходзіць імпрэза "Ноч музеяў". Галоўная мэта – паказаць рэсурсы, патэнцыял сучасных музеяў, прывабіць моладзь. Некаторыя еўрапейскія музеі ў гэтую ноч працуюць бясплатна. Таму шмат хто з турыстаў плануе сваё падарожжа ў Еўропу адмыслова на гэтыя дні.
А як ладзяць "Ноч музеяў" у Егіпце? У праватнасці, у Каіры – горадзе, які называюць музеем пад адкрытым небам?.. Што в першую чаргу варта наведаць?


Каір – гэта велізарны і неадназначны па свайму ўражанню горад, які спалучае ў сабе незлічоную колькасць слядоў розных эпох і мастацкіх стыляў. Турыстаў зазвычай водзяць па стандартнаму маршруту, але акрамя агульнавядомых рэчаў у сталіцы Егіпта ёсць шмат чаго цікавага. У прыватнасці -- вялікая колькасць палацаў розных эпох. Нажаль, большасць з іх зачынена. Самым прывабным для агляду з’яўляецца найгалоўнейшы палац Каіру – палац Абдзін, але ў ім знаходзіцца рэзідэнцыя прэзідэнта, і трапіць туды простаму чалавеку вельмі цяжка.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Уваход у палац

Але нарэшце з’явілася магчымасць паглядзець на тое, як жылі кіраўнікі дзяржавы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Пасля некалькіх гадоў рэканструкцыі адчынілася рэзідэнцыя прынца Мухамеда Алі – палац Эль-Маніял. Палац знаходзіцца на востраве Рода на вуліцы Saray. Даехаць да яго можна на таксі ці на метро да прыпынку El-Sayeda Zeinab.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Гаспадар палаца Эль-Маніял прынц Мухамед Алі

Рэзідэнцыя адчынілася ўсяго некалькі тыдняў таму. Аднак каля яе ўжо пачалі спыняцца турыстычныя аўтобусы. Квіток для турыстаў каштуе 100 егіпецкіх фунтаў, і гэта - максімальны кошт за ўваход у музеі Егіпта. Між іншым, мясцовыя жыхары плоцяць усяго 5 фунтаў і могуць наведваць музей хоць кожны дзень. Таму, калі вы хочаце сапраўды адпачыць ад шуму сталіцы і падзівіцца на нязвыклую раскошу ў адзіноце, варта прыходзіць, як мага раней. Пажадана ў пятніцу, да 12.00.

Палац пабудаваны на рэштках старой крэпасці і па перыметру абнесены каменным муром. Унутры - незвычайны сад, дзе квітнеюць расліны з розных частак свету. Самая старая пабудова палаца - рэзідэнцыя прынца Мухамеда Алі. Гэтая вежа будавалася 30 год – з 1899 па 1929. Нажаль, паслуг экскурсавода ў музеі няма, таму інфармацыю пра гэтае месца даводзіцца вышукваць самастойна.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Парк у палацы

Насамрэч, у Егіпце (як і шмат дзе на ўсходзе) ёсць пэўная традыцыя, калі супрацоўнікі і наглядчыкі музеяў прапаноўваюць прыватныя паслугі экскурсавода. Натуральна, за адпаведны ганарар. І палац Эль-Маніял не стаў выключэннем: каля нас адразу з’явіўся дабараахвотны экскурсавод з персаналу, які ідзе наперадзе і, урачыста адчыняючы дзверы, прапускае нас у розныя пакоі. Усім сваім выглядам ён паказвае, што толькі сёння і толькі перад намі прадстае тое, што звычайны турыст пабачыць не зможа. І расказвае, расказвае...

Дарэчы, на лесвіцу і на другі паверх людзей пускаюць партыямі - баяцца перагрузу. Улічваючы тое, колькі грошай было патрачана на рэканструкцыю, гэтая перасцярога не падаецца лішняй.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Лесвіца на другі паверх палаца

Калі верыць Вікіпедыі, інтэр’еры пабудоў - сумесь разнастайных стыляў, сярод якіх Ар Нуво, Ракако і ўсходнія - асманскі, маўрытанскі і персідскі. Сапраўды, ў сценах будынкаў можна пабачыць самыя нечаканыя спалучэнні, якія маглі ўзнікнуць толькі на мяжы такіх розных культур, як еўрапейская і ўсходняя.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Пакоі прынца

Асаблівай увагі заслугоўваюць дэталі. Аздабленні дзвярэй з ручкамі нагадваюць нейкую фантастычную мадэль астралябіі эпохі Адраджэння. Здаецца, што зараз ажыве нейкі дзівосны механізм, і дэталі закруцяцца, як у гадзінніку.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Шмат турэцкай керамікі. Увогуле, уплыў Турцыі, а, дакладней, тагачаснай Асманскай імперыі адчуваецца паўсюль - і ў характэрнай плітцы, і ў форме комінаў у зімовых пакоях...

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Комін у турэцкім стылі

Прыбіральня таксама зроблена ва ўсходнім стылі. Наш экскурсавод з энтузіязмам адхіляе стужку, якая абараняе ад наведвальнікаў, і гасцінна прапаноўвае зайсці ў пакоі гаспадароў палаца. Накшталт, толькі сёння і толькі нам робіцца такое выключэнне з правілаў!

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Прыбіральня

Перад намі “святая-святых” – спальня прынца і яго жонкі. Па словах экскурсавода, на сцяне менавіта яе партрэт. Спальня нечакана спіплая. Нязвыклая для нас пабудова вакол ложка (па словах экскурсавода) павінна абараняць ад камароў. Звяртаем увагу на аздабленне сцен – вазоны з кветкамі.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Спальня прынца і яго жонкі

Працаўнік музею з захапленнем расказвае, што яны напісаны самім прынцам Мухамедам Алі, які, як апынулася, быў яшчэ і “архітэктарам”. Ці то верыць у гэту гісторыю, ці то не – хай кожны вырашае сам…

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Кветкі, якія намаляваў прынц Мухамеда Алі

Тронная зала знаходзіцца ў наступным будынку. Янав ўражвае колькасцю золата і, асабліва, незвычайнай выявай сонца на столі. Здаецца, трапляеш у каралеўскія пакоі… Між іншым, прынц Мухамед Алі ўсё жыццё рыхтаваўся да каралеўскага тытулу. Але спачатку каралём быў яго старэйшы брат, потым – пляменнік Фарук Першы. А ў 1952 годзе ў Егіпце здарылася рэвалюцыя, і пасада караля была ўвогуле скасавана…

Так што вяршыня кар’еры прынца Мухамеда Алі - рэгент пры сваім пляменніку...

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Тронная зала

Варта адзначыць, што пакоі, дзе жыў прынц, аздоблены ва ўсходнім стылі. А вось гасцей ён прымаў у пакоях у стылі Ракако. Ці то сачыў за модай, ці хацеў прадэманстраваць сваю прыхільнасць пратэктарату Велікабрытаніі – мы можам толькі здагадвацца...

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

На тэрыторыі рэзідэнцыі яшчэ ёсць некалькі пабудоў, дзе рэстаўрацыя яшчэ не завершаная. Там, па чутках, знаходзіцца музей палявання караля Фарука (пляменніка прынца) і калекцыі самога Мухамеда Алі, пра якія шмат пішуць... Магчыма, гэтая пакоі адчыняць менавіта ў “Ноч музеяў”?.. Бо пад час гэтай імпрэзы ва ўсім свеце прынята выстаўляць на прагляд раней недаступныя экспанаты.

Адным з цікавых аб’ектаў рэзідэнцыі, што адразу прыцягваюць увагу, з’яўляецца вежа з гадзіннікам. Нажаль, яна таксама пакуль зачыненая.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Вежа з гадзіннікам

Затое можна наведаць мячэць, у якой знаходзіцца столя неверагожнай прыгажосці.

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Мячэць

Пад палаючым сонцам і ў абрамленні кантрастнага ценю сцены мячэці і вежы выглядаюць ці то нетрывалымі скульптурамі з пяску, што вось-вось ператворацца ў пыл, ці то велізарнымі пірожнымі, дасканалым творам невядомага кандытэра. Інакш, як паэзіяй у камені і не назавеш. І усё гэта рабілася па замове аднаго чалавека – прынца Мухамеда Алі, які так марыў стаць каралём…

Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам

Столя у мячэці

Гаспадар палаца Эль-Маніял прынц Мухамед Алі памёр у эміграцыі ў 1955 годзе. Ён пахаваны у Лазане (Швейцарыя). А палац яго стаіць і дагэтуль, і працягвае здзіўляць і радаваць сваёй незвычайнай раскошай і прыгажосцю…
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиа ❯ Палац Эль-Маніял - застыўшы цуд пад палаючым сонцам