UDF

Новости

Беларускія дызайнеры прапанавалі варыянт “вышываных“ шын для ровараў

TUT.BY
23.02.2015
Арт-студыя PRAS вырашыла працягнуць трэнд на вышываныя рэчы, якія апошнім часам сталі надта папулярныя. Новы праект атрымаў назву "Вышышына" – размова ідзе пра гумовы пратэктар для ровараў, які пакідае на зямлі адбітак арнамента. Кампанія ўжо прадставіла свае эскізы і шукае праз афіцыйны сайт інвестараў для масавага выпуску.

Як паведамляе творчая каманда, спроба стварыць яшчэ адзін арыгінальны "вышываны" тавар - гэта жаданне "несці беларушчыну ў масы".



"Традыцыйная вышыванка і гістарычная пагоня ў адным флаконе - старажытны арнамент на колах жалезнага каня. На экалагічна чыстай гуме пад адмысловым прэсам па запатэнтаванай тэхналогіі выплаўлены арнамент - "Знак сонца з крыжыкам", - так апісвае сваю задуму студыя PRAS.

Па словах дызайнераў праекта, на шыне можна заўважыць сімвал квітнеючай зямлі і нівы, "які прыгожым адбіткам кладзецца на нашу родную зямельку падчас пакатушак, шматкрозь падвышаючы яе ўрадлівасць".





Цікавы адбітак пратэктар зможа пакідаць і на зямлі, і на снезе.

Арт-студыя PRAS займаецца найперш web-дызайнам, прыкладным праграмаваннем, камп'ютарнай графікай і сучаснай інтэрактыўнай рэкламай.



Перейти на сайт