У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду

Сяржук Серабро, Народныя навіны Віцебска
25 июня 2014, 16:27
24 чэрвеня на Рынкавай плошчы насупраць Уваскрасенскай царквы быў усталяваны помнік князю Віцебскаму (1320 – 1345 гады), Вялікаму князю Літоўскаму (1345 – 1377 гады) Альгерду.

Конны помнік князю створаны мінскім скульптарам Сяргеем Бандарэнкам і адліты на полацкім прадпрыемстве “Тэхналіт”. У Віцебск яго прывезлі 24 чэрвеня каля 9:00, пасля чаго пачаўся працэс мантажу, што цягнуўся амаль да 21:00.

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду


Пусты пастамент, які віцебскія чыноўнікі сарамліва называлі “Помнікам віцебскім замкам”, давялося пашырыць пад новую скульптуру — для гэтага наперадзе ўсталявалі дадатковы гранітны блок.

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду


Князь Альгерд у Віцебск прыехаў асобна ад свайго каня: дзве часткі скульптуры везлі ў розных машынах. На месцы ўсталёўкі іх спачатку выгрузілі, а потым князя ўссадзілі верхам і замацавалі. Асобнымі часткамі былі таксама меч і лейцы — іх прымацоўвалі апошнімі.

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду


Найбольш расцягнутай аказалася працэдура падрыхтоўкі пастамента. Спачатку на яго ўзнялі металічную раму, якая будзе падтрымліваць помнік пад час бетаніравання. Потым кранам узнялі скульптуру і пачалі наварваць да капытоў каня тоўстыя металічныя стрыжні — унутры скульптуры знаходзіцца сілавы каркас, да якога і далучаны тоўстыя сталёвыя пруты, якія праходзяць праз тры нагі. Гэтыя стрыжні апусцілі ў нішы пастамента, якія залілі бетонам.

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду


Падчас гэтай аперацыі, прыкладна ў 17:30, пляцоўку наведаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Агледзеўшы помнік, ён заявіў, што гэта найлепшая скульптура ў Беларусі. Аднак яго непакоіла бяспечнасць мацавання каня да пастамента, і галоўнаму архітэктару горада Віталю Дубіку разам з прадстаўнікамі “Тэхналіта” давялося падрабязна распавесці пра сістэму сілавога каркаса і разлікі трываласці.

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду


Каля 20:00 ля помніка Альгерду з’явіўся старшыня гарвыканкама Віктар Нікалайкін. Якраз у гэты час рабочыя выраўнівалі скульптуру адносна вертыкалі пры дапамозе расцяжкі. Пасля сыходу мэра і пачалася заліўка бетона. Цяпер раствор мусіць пэўны час сохнуць, а да таго часу каня з вершнікам будзе падтрымліваць металічная рама.

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду


Урачыстае адкрыццё помніка князю Альгерду адбудзецца 27 чэрвеня ў 15:00 падчас святкавання 1040-годдзя Віцебска. Гэтае мерапрыемства павінна завяршыць шматгадовую эпапею па вяртанні князя ў паўночную сталіцу Беларусі.

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиа ❯ У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду