Чарговыя прафанацыі беларускага ўраду ў сферы ЖКГ
У 2014 годзе ў Беларусі будзе рэалізавана маштабная работа па сістэмнаму рашэнню праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, выпрацоўцы і забяспячэнню рэалізацыі мераў, скіраваных на паляпшэнне стану спраў у гэтай сферы дзейнасці.
Аб гэтым паведаміў прэм’ер-міністр М.Мясніковіч у час працоўнай паездкі ў Гродненскую вобласць 28 снежня 2013 года.
“Мы мяркуем, што неабходна здзейсніць пераход на планава-разліковыя кошты, каб арганізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі працавалі як падрадчыкі ў адпаведных выканкамаў”, - паведаміў ён. Далей ён патлумачыў, што гэтае рашэнне абумоўлена тым, што арганізацыі, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, павінны несці адказнасць за іх якасць. Падобныя захады, па словах Мясніковіча, дазволяць знізіць сабекошт жыллёва-камунальных паслугаў і павысіць іх якасць.
Для рашэння пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач у Беларусі створана цэлая працоўная група пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра, у склад якой увайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама кіраўнікі асобных арганізацый. Па выніках дзейнасці працоўнай групы праблемныя пытанні ЖКГ плануецца разгледзіць у маі 2014 года на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.
Чытаючы падобныя рапарты беларускага чынавенства, хацелася б спадзявацца, што і сапраўды, нарэшце, беларускія ўлады разбяруцца і навядуць парадак у сферы ЖКГ і зробяць усе неабходныя крокі для павышэння якасці паслугаў ЖКГ і паніжэння іх сабекошту, што станоўча адаб’ецца на лічбах у жыроўках па аплаце насельніцтвам гэтых паслугаў.
Але ўсе спадзяванні былі развеяны ў першы ж дзень новага года. Пастановай Савета Міністраў РБ №1166 ад 30 снежня 2013 года ў краіне павялічаны кошты для насельніцтва на газ, цеплавую і электрычную энэргію з 1 студзеня 2014 года.
А згодна з Указам №555 ад 5 снежня 2013 года кожны год пачынаючы з 1 студзеня 2014 г. кошты на ўсе жыллёва-камнальныя паслугі для насельніцтва будуць павышацца ў памеры эквівалентным 5 доларам ЗША. Паміма гэтага указам прадугледжваецца індэксацыя тарыфаў, не перавышаючая індэкса намінальнай заработнай платы ў РБ за папярэдні квартал.
Атрымалася так, што замест таго, каб спачатку разабрацца з праблемамі ў сферы ЖКГ, і кіраўнік дзяржавы, і Савет Міністраў, і нова створаная працоўная група пад выглядам павышэння пакрыцця насельніцтвам сабекошту паслугаў ЖКГ, проста зноўку пераклалі ўсе гэтыя праблемы на плечы сваіх грамадзянаў.
А разбірацца ёсць у чым. Бо нават падыходы ў разліках памераў пакрыцця насельніцтвам сабекошту камунальных паслугаў ў прадстаўнікоў беларускіх уладаў розныя. Ад 60 да 70% - па разліках кіраўніка дзяржавы, і 18 -20% - міністра ЖКГ.
Праводзячы чарговае павышэнне коштаў, беларускія ўлады зноўку ўмела скарыстоўваюць свой пастаянны “козыр” аб значнай розніцы ў аплаце камунальных паслугаў на карысць беларускіх грамадзян у параўнанні з іншымі краінамі.
Але паспрабуем разабрацца, ці атрымліваюць грамадзяне Беларусі тыя паслугі за якія яны плоцяць грошы, не кажучы ўжо пра якасць аказваемых ім паслугаў. Нашыя людзі проста звыкліся са склаўшымся станам рэчаў і ў значнай бальшыні сваёй аўтаматычна аплочваюць атрыманыя жыроўкі, не задумваючыся аб тым, што яны аплочваюць.
Напрыклад, па норме тэхнічнага абслугоўвання жыхары аплочваюць:
- наяўнасць на дваравой тэрыторыі гаспадарчай пляцоўкі для сушкі бялізны,
чысткі адзення, пляцоўкі для адпачынку дарослых і дзіцячай гульнявой пляцоўкі, спартыўнай пляцоўкі з неабходным абсталяваннем, пляцоўкі для выгула жывел, пляцоўкі для смеццевых кантэйнераў;
- прыбіранне месцаў агульнага карыстання і прыдамавой тэрыторыі, вывазку смецця:
* вільготнае падмятанне і мыццё лесвічных пляцовак і маршаў ніжэй трох паверхаў – кожны дзень;
* вільготнае падмятанне лесвічных пляцовак і маршаў вышэй трох паверхаў – тры разы на тыдзень;
* мыццё лесвічных пляцовак і маршаў вышэй трох паверхаў – два разы ў месяц;
* абмятанне пылу са столяў і мыццё вакон у месцах агульнага карыстання – два разы ў год;
* пылаўборку і дэзінфекцыю тэхнічнага паверху – не радзей аднаго раза у год;
* пылаўборку і дэзінфекцыю вентыляцыйных каналаў – не радзей аднаго раза у тры гады;
* вывазку бытавых адыходаў не радзей аднаго раза ў тры дні пры тэмпературы да +14, а пры тэмпературы вышэй +14 – кожны дзень;
- тэмпература у лесвічных клетках павінна падтрымлівацца не ніжэй +12;
- тэмпература на тэхнічным паверсе – не ніжэй +10;
і т.д.
Згодна “Правілаў і нормаў утрымання жылых дамоў у гарадах і пасёлках” усталяваны пэўныя тэрміны эксплуатацыі да пастаноўкі дамоў, або іх элементаў на капітальны рамонт.
Да прыкладу:
- для дахаў з ацынкаванай сталі – 15 год;
- для дахаў з чорнай сталі – 10 год;
- для дахаў з рулонных матэрыялаў – 10 год;
- для дахаў з шыфера – 30 год;
- трубаправодаў халоднай вады з ацынкаванай сталі – 30 год;
- трубаправодаў халоднай вады з чорнай сталі – 15 год;
- трубаправодаў ацяплення (стаякі) – 30 год;
- асфальтаванае пакрыццё пад’ездаў, тратуараў, адмостак – 10 год;
і т.д.
Можна ўпэўнена сцвярджаць, што ў бальшыні дамоў нашых гарадоў і пасёлкаў нават і блізка не выконваецца па тэрмінах і якасці пералічаны аб’ём паслугаў, не кажучы пра іншыя.
Чаму ж так склалася, што нашыя людзі паслухмяна аплочваюць не атрыманыя паслугі ЖКГ, у той час як гэтага яны не дапускаюць у іншых месцах, напрыклад, у цырульні, доме быту, рэстаране, магазіне?
Асноўная прычына крыецца ў тым, што нашыя грамадзяне да гэтай пары не сталі сапраўднымі гаспадарамі свайго жылля, нягледзечы на павальную прыватызацыю. Як у часы Савецкага Саюза, та і ў незалежнай Беларусі, уладамі ўсяляк насаджаецца сваім грамадзянам меркаванне, што іх жыллё – гэта “дабрачыннасць” улады. І за гэтую “дабрачыннасць” улады патрабуюць паслухмянасці.
Нажаль, мала хто задумваецца, а куды ж расходваюцца грошы, сабраныя з грамадзян тых дамоў, дзе пад’езды прыбіраюцца самымі жыхарамі, дзе дзесяткамі год не праводзіліся рамонты агульных месц карыстання, дзе адсутнічаюць на прыдамавых тэрыторыях усялякія пляцоўкі…
Бо згодна беларускага заканадаўства, чыноўнікі могуць расходваць фінансавыя сродкі толькі мэтанакіравана. Расходванне мэтанакіраваных сродкаў на іншыя рэчы не дапускаецца і караецца законам.
Выходзіць, што сродкі сабраныя з жыхароў на тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт выдаюцца на заробак не існуючым работнікам, спісваюцца на матэрыялы, што не давезены да пад’ездаў…
Нават правёўшы масавую прыватызацыю жылога фонду (прыватызавана каля 85% жылля) і зняўшы з сябе адказнасць за капітальны рамонт кватэр, рэгулярна збіраючы фінансавыя сродкі з насельніцтва, беларускія ўлады поўнасцю правальваюць капітальны рамонт жылога фонду. Адставанне на сённяшні дзень пры існуючых тэмпах і аб’ёмах рамонта складае каля 200 год.
Ужо сёння можна смела прагназаваць, што чарговыя “патугі” беларускіх уладаў па “сістэмнаму рашэнню праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, выпрацоўцы і забяспячэнню рэалізацыі мераў, скіраваных на паляпшэнне стану спраў у гэтай сферы дзейнасці” так і застануцца прафанацыямі на паперы. Бо замест правядзення рэформаў, гэтыя праблемы яны зноўку перакладваюць на плечы сваіх грамадзян.
А з даклада прэм’ер-міністра Мясніковіча, як кіраўніка працоўнай групы па праблемных пытаннях ЖКГ, на прадстаячай у маі месяцы 2014 года нарадзе, атрымаецца чарговы “пшык”.