UDF

Новости

Сюрпрызы новага Жыллёвага кодэкса

Рыгор Кастусёў, спецыяльна для UDF.BY
26.03.2013
Новы Жыллёвы кодэкс ўступіў у сілу з 2 сакавіка 2013 года. Дадзены дакумент у новай рэдакцыі, нарэшце, рэгулюе правы ўласнікаў жылля.

Неабходнасць прыняцця новага кодэкса выспела даўно, бо ранейшы, у рэдакцыі 1999 года, "абросшы" шматлікімі ўказамі, пастановамі, іншымі нарматыўнымі актамі, практычна з’яўляўся самым непрацоўным дакументам у Рэспубліцы Беларусь.

І ў той жа час палажэнне аб пашырэнні правоў уласніка жылля можа стаць сюрпрызам для іншых членаў сям’і, або ўжо былых членаў, якія пражываюць у кватэры або доме на правах "голай" рэгістрацыі. Дакладней, уласнік жылля з гэтае пары мае права на высяленне з жылля былога члена сям’і, не маючага права на долю ўласнасці, і калі яго права на пражыванне не абгаворана іншым юрыдычным дакументам. Уласнік атрымаў права на высяленне нават членаў сям’і без прадастаўлення іншага жылля, калі пры засяленні або за час пражывання было заключана пагадненне аб высяленні ў пісьмовым выглядзе.

Асобнае палажэнне Кодэкса закранае грамадзян, якія набылі кватэру ў крэдыт, дадзены банкам. З гэтага часу, калі чалавек не ўстане пагасіць крэдыт, банк мае права праз судовыя інстанцыі выселіць дадзенага грамадзяніна з жылля разам з членамі сям’і, якія пражываюць з ім, без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.

Новай рэдакцыяй Жыллёвага кодэкса закладзены, нарэшце, і "доўгачаканы" сюрпрыз для грамадзян, якія маюць вялікія запазычанасці па квартплаце. Як наймальнік, так і ўласнік жылля разам з членамі сямей, што пражываюць з імі, пры наяўнасці 6-ці месячнай запазычанасці па аплаце за карыстанне жыллём і камунальных паслугах можа быць выселены з гэтага жылля праз суд з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання - меншага па плошчы і горшага па якасці, і, нават, у іншым населеным пункце.

А грамадзяне, што пражываюць у інтэрнатах або службовых кватэрах, якія маюць 6-ці месячную запазычанасць па квартплаце, або якія прыпынілі працоўныя адносіны з арганізацыяй, даўшай жыллё, будуць высяляца без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.

Мясцовыя органы ўлады праз уступленне ў сілу новага кодэкса атрымалі магчымасці на высяленне з жылля грамадзян, якія парушаюць правілы пражывання. Ад гэтай пары грамадзянін, які на працягу года тройчы і больш раз прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правіл пражывання, можа быць выселены з жылля праз суд. А пры беларускіх рэаліях у плане залежнасці судовых органаў ад мясцовай выканаўчай улады, наяўнасць дадзенага палажэння Жыллёвага кодэкса можа стацца для некаторых грамадзян самым сапраўдным сюрпрызам.

Не Забыліся распрацоўшчыкі новага кодэкса і пра пытанне структуры платы за жыллёва-камунальныя паслугі ды таксама падрыхтавалі для грамадзян своеасаблівыя сюрпрызы.

З сакавіка 2013 года асобным радком у "жыроўках" выдзяляецца плата за бягучы рамонт. А для кватэраздымшчыкаў, пражываючых у непрыватызаваным жыллі, у інтэрнатах, уводзіцца новы від аплаты – за карыстанне жылым памяшканнем. Такім чынам дзяржава імкнецца вырашаць недахоп фінансавых сродкаў у сферы ЖКГ за кошт найменш абароненых і найменш забяспечаных слаёў насельніцтва.

Галоўны ж сюрпрыз у звязку з чакаемым уступленнем у сілу новага Жыллёвага кодэкса з’явіўся 8 лютага 2013 года. Гэта Пастанова Савета Міністраў РБ №97 "Аб Праграме развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года".

Пастанова №97 пытанні развіцця рынкавых адносін, канкурэнцыі, стварэння спрыяльных умоў па абароне правоў гаспадарання, закладзеных у кодэксе, звужае да мінімума. У той жа час магчымасці дзяржаўных прадпрыемстваў ЖКГ па фармаванню коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі пашыраюцца.

Пастанова цалкам ідзе ў разрэз з новым Жыллёвым кодэксам.



Перейти на сайт