UDF

Новости

Metallica ўпадабала беларускі варыянт “Nothing Else Matters“ (+mp3)

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
15.01.2010
Песню "Сродак і мэта", што з’яўляецца кавер-версіяй на хіт гурта Metallica Піт Паўлаў будзе выконваць на сваіх канцэртах абсалютна легальна. Музыкант даслаў беларускі варыянт "Nothing Else Matters" аўтару твора Джэймсу Хэтфілду і атрымаў згоду.

Беларускі музыка перыядычна выконваў гэтую песню на сваіх сольных канцэртах, а калі вырашыў запісаць яе ў студыі, то звязаўся з менеджментам гурта Metallica з просьбай даць дазвол на выкарыстанне арыгінальнай мелодыі і атрымаў на тое згоду. Цяпер музыка збіраецца адаслаць яшчэ і падрадкоўнік беларускага тэксту, каб Metallica ацаніла якасць пераспеву.

Піт прызнаецца, што ў падлеткавым узросце вельмі захапляўся творчасцю гэтага гурта, а "Nothing Else Matters" дагэтуль лічыць адной з сваіх улюбёных песень. Ён спадзяецца, што тэкст яе беларускамоўнай версіі хутка пойдзе ў народ.

Інтэрнэт-прэзентацыя адбылася 15 студзеня на інтэрнэт-партале "Тузін Гітоў".



Перейти на сайт