UDF

Новости

У Светлагорску абакралі дом начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй

regionby.org
06.01.2010
Невядомыя праніклі ў катэдж, які знаходзіцца непадалёк ад цэнтра горада. Вядзецца расследаванне.

Мяркуецца, што крадзеж адбыўся ў ноч з 1 на 2 студзеня. Дом не быў абсталяваны сігналізацыяй, і рабаўнікі знялі металічныя дзверы. Скрадзеныя каштоўнае сантэхнічнае абсталяванне і некаторая іншая маёмасць.

Амаль дабудаваны, але яшчэ нежылы катэдж начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі Светлагорскага РАУС стаіць у Шацілках – гэта старая частка Светлагорска. Індывідуальная забудова ў гэтым месцы лічыцца найбольш зручнай у горадзе. Непадалёк – катэджы старшыні райвыканкама і шэрагу іншых адказных асобаў.

У святочныя дні міліцыя і частка ўнутраных войскаў у Светлагорску, як і па ўсёй краіне, неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме. Да таго ж, паблізу ад месца здарэння знаходзіцца мясцовае аддзяленне ДАІ. Аднак злачынцаў гэта не спыніла.



Перейти на сайт