Помнік 1000-годдзю Брэста: зноў з памылкамі
Два месяцы таму з помніка, які хуценька адкрылі ў ліпені, дзеля выпраўлення каля ста памылак дэмантавалі ўсе 12 тэкставых табліц. Цяпер іх ізноў усталявалі, але, на думку кандыдыта філалагічных навук Вінцука Вячоркі, "работа над памылкамі" была зробленая не да канца.
Праўда, цяпер памылак няшмат, збольшага іх зможа выправіць без дэмантажу адзін слесар за паўдня. Напрыклад, "Магдэбургскае права" чамусьці напісалі з малой літары.
Дзеля больш дыхтоўнага аналізу я звярнуўся да кандыдата філалагічных навук Вінцука Вячоркі. Спадар Вячорка правёў юнацкія гады ў Брэсце і жыва зацікавіўся помнікам і тэкстамі на ім. Найперш пагадзіўся: "Магдэбургскае права" трэба пісаць з вялікай літары. Шкалярская памылка. Потым зрабіў яшчэ 15 заўваг. Вось яны:
1) "…польскі кароль Уладзіслаў ІІ (Ягайла)" – зняць дужкі
2) "крыжаносцаў" – крыжакоў
3) "1441г." – уставіць прабел перад "г."
4) "…Берасце прызнана адным з…" – прызнанае
5) "У канцы XVст." – уставіць прабел перад "ст."
6) "…у горадзе – каля 5 тысяч жыхароў." – зняць працяжнік
7) "Берасце замацавана…" – замацаванае
8) "Заснавана … друкарня" – заснаваная
9) "…была выдадзена Берасцейская біблія" – выдадзеная
10) "Утворана Берасцейскае ваяводства" – Утворанае
11) "Абвешчана Берасцейская царкоўная унія" – Абвешчаная
12) "Заснавана … мануфактура" – Заснаваная
13) "Распачата будаўніцтва…" – Распачатае
14) "…пабудаваны вежа і царква" – пабудаваныя
15) ці правільна называць горад Брэст-Літоўскам па стане на 1795 г.?
Як бачым, падобна да гісторыі з літарай "ў", шмат хібаў на адно правіла. (Нагадаем, "у" не скарацілі ў ранейшай рэдакцыі 75 разоў). Адно што гэтая непапраўленая няправільнасць стылістычная, але часам і чыста граматычная: беларускай мове не характэрныя кароткія формы дзеепрыметнікаў.
Характэрна, што тэксты гэтым разам нібыта вычыталі ў Акадэміі навук. Іх дружна ўхвалілі мясцовыя газеты. Тым не менш, пры ўважлівым падыходзе, які адно і можа быць у такім рытуальным выпадку, як усталяванне помніка, хібаў знайшлося больш, чым ….
Не, не "чым хацелася б". Зусім не было асаблівага жадання ўесці кагось там. Добра, што тэксты на помніку напісалі па-беларуску. Але ў нас, відаць, толькі пачынаецца нейкае калектыўнае нацыянальнае думанне. І што ж бачна? Мы грамадства, дзе недаацэньваюць прафесіяналаў.
І людзі адчуваюць непрафесіяналізм. Малады чалавек паказаў мне на помніку князя Вітаўта ў кароне і сказаў: вось, не ведаюць уласнай гісторыі. Гэта ж не кароль Ягайла, яго пастанавілі не мемарыялізаваць у выглядзе статуі. А Вітаўт, як вядома, хай сабе і несправядліва, але не стаў каралём і не мог насіць карону.
Мне давялося з ім пагадзіцца. Калі "аднавілі гістарычную справядлівасць", то так і сказалі б! А найлепш было правесці грунтоўнае грамадскае абмеркаванне, як робяць у краінах, дзе кіруюць прафесіяналы.
Пара рабіць сістэмную работу над памылкамі. Паправім гэтую хібу – тады не трэба будзе па сем разоў перарабляць і тэксты на помніку, і дарогі, і статыстыку выбараў.