Недзяржаўную газету “Ганцавіцкі час“ вяртаюць у дзяржаўную сістэму распаўсюду

БАЖ
11 декабря 2009, 13:27
Рэдакцыя "Ганцавіцкага часу" 7 снежня атрымала адказ ад Брэсцкага філіяла "Белпошты" на свой зварот аб заключэнні дамоваў аб супрацоўніцтве. У лісце паведамляецца, што для ўключэння ў падпісны каталог рэдакцыі неабходна прадаставіць інфармацыю пра выданне, а таксама пералічыць 274 тысячы рублёў.

Акрамя таго, па словах галоўнага рэдактара "Ганцавіцкага часу" і дырэктара прадпрыемства "ІнтэксПрэс-Рэгіён" Аляксея Белага, у рэдакцыю тэлефанавалі з "Брэстаблсаюздруку" і цікавіліся адпускным коштам газеты, а таксама паабяцалі даслаць дамову на рэалізацыю выдання. Аднак ніякіх афіцыйных папер ад "Брэстаблсаюздруку" пакуль не паступала.

"Нягледзячы на дарагавізну паслуг прадпрыемстваў дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, мы будзем вельмі рады, калі з новага года наша газета вернецца ў кіёскі "Саюздруку" і ў падпісны каталог. І, значыць, стане больш даступнай для жыхароў Ганцавічаў", — зазначае Аляксей Белы.

Разам з тым, газета "Нясвіжскі час", выдаўцом якой таксама з’яўляецца "ІнтэксПрэс-Рэгіён", пакуль не атрымала ніякага адказу ні ад "Белпошты", ні ад "Саюздруку".

А вось недзяржаўную баранавіцкую газету "Intex-press" "Белпошта" ў чарговы раз адмовілася ўключыць у каталог. З прычыны "немэтазгоднасці" супрацоўніцтва, — тлумачыць адмову кіраўніца ўпраўлення распаўсюду друкаваных СМІ "Белпошты" Марына Вараб’ёва ў афіцыйным лісце ад 8 снежня.

Адказу з "Брэстаблсаюздруку" на прапанову аднавіць супрацоўніцтва рэдакцыя "ІР" пакуль не атрымала.

Даведка. "Ганцавіцкі час" выдаецца з траўня 2002 года, наклад каля 3 000 асобнікаў. "Нясвіжскі час" выдаецца з лістапада 2002 года, наклад 1 100 асобнікаў. "Intex-press" выходзіць са снежня 1994 года, наклад 20 000 асобнікаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Недзяржаўную газету “Ганцавіцкі час“ вяртаюць у дзяржаўную сістэму распаўсюду